Пра ЦТ і ЦЭ: "Мы сістэму не плануем мяняць, грамадства павінна гэта добра ўсведамляць"

31.05.2024

Сумяшчэнне падагульняючай атэстацыі за сярэднюю школу і цэнтралізаванага тэсціравання — эфектыўная сістэма, мяняць яе мы не будзем. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка перад стартам першых ЦЭ і ЦТ у гэтым годзе, які прайшоў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, перадае БелТА.

 

Ігар Петрышэнка: «На цэнтралізаванае тэсціраванне ў нас зарэгістравалася больш за 54,1 тыс. чалавек, і амаль 55,7 тыс. — на цэнтралізаваны экзамен. Лічбы супастаўныя з мінулым годам. Таксама 75 працэнтаў дзяцей зарэгістравалася ў аддаленым доступе, гэта сведчыць аб тым, што лічбавізацыя ў нашай краіне крочыць вельмі хуткімі тэмпамі, яна сапраўды эфектыўная для эканоміі часу па адпаведных рэгістрацыйных працэдурах. Таму, я спадзяюся, што ўсе сёння прадэманструюць свае веды, якія былі атрыманы ў нашых школах, гімназіях і каледжах. Не менш хвалююцца педагогі, якія прывезлі сваіх выпускнікоў на цэнтралізаваны экзамен. Усё, што неабходна, яны зрабілі — далі веды, знялі ў дзяцей хваляванне. Таму я спадзяюся, што ўсё будзе добра і тая траекторыя, якую выпускнікі сабе намецілі, абавязкова рэалізуецца...
... Таксама не мянялася і сістэма падліку балаў. Яна адэкватна адпавядае тым падыходам, якія ў нас выпрацаваны і апрабаваны на працягу ўсяго перыяду цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену. Больш таго, выпускнікі ўдзельнічалі ў рэпетыцыйным тэсціраванні, гэта значыць, яны прайшлі абкатку з пункту гледжання падрыхтоўкі адказаў на пытанні і тых балаў, якія яны атрымалі на рэпетыцыйным тэсціраванні. У кіраўніка дзяржавы адбылася нарада ў верасні мінулага года, выказваліся розныя пункты гледжання. Мы думалі яшчэ раз паглядзець і ў вышэйшых навучальных установах ажыццяўляць унутраныя іспыты. У нас, дарэчы, гэта ёсць пры мэтавым наборы, дзеці здаюць унутраныя іспыты, па выніках якіх праводзіцца конкурс, і школьнікі паступаюць. Таму мы лічым, што сумяшчэнне падагульняючай атэстацыі за сярэднюю школу і цэнтралізаванага тэсціравання — гэта меншая нагрузка на выпускнікоў, гэта канцэнтрацыя ведаў і больш якасная падрыхтоўка да падагульняючай атэстацыі. Мы будзем далей ісці такім шляхам, удасканальваць праграмы з пункту гледжання падрыхтоўкі дзяцей як у школах, так і ў каледжах. Мы сістэму не плануем мяняць, грамадства павінна гэта добра ўсведамляць. Школьнікам неабходна спакойна рыхтавацца па ўсіх напрамках і якасна засвойваць школьную праграму», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

Крыніца: https://zviazda.by/be/news/20240530/1717084163-na-getym-tydni-adzinaccaciklasniki-zdali-pershyya-dva-centralizavanyya