Актуальна на лета: цікавыя і карысныя рэсурсы і інструменты для настаўнікаў

03.06.2024

Прапануем кароткі агляд анлайн-рэсурсаў і інструментаў, якія могуць быць карысныя і цікавыя для настаўнікаў

Адукаванка прапануе бясплатны экспрэс-курс для настаўнікаў. За 7 урокаў вы даведаецеся, чым займаецца філасофія адукацыі, сфармуюеце ўласныя адукацыйныя прынцыпы і навучыцеся распрацоўваць урокі на іх падставе. Курс тут: https://adukavanka.org/filasofia

Звяртаем увагу на праграму навучання Кіберканікулы. За тры летніх месяцы на анлайн-курсе настаўнікам (разам з вучнямі і студэнтамі) можна спакойна разабрацца з нейрасеткамі і асвоіць новыя сучасныя інструменты для працы. Усе матэрыялы, урокі і заданні вы знойдзеце ў тг-канале: https://t.me/cyberholidays

12+ тэматычных урокаў у запісе і жывыя вэбінары. Будзе 3 месяцы і 3 модулі:

  • Нейратворчасць: навучымся маляваць з штучным интэлектам выявы і карціны, анімаваць і ствараць відэа, а таксама злажым свой трэк і нават песню.
  • ChatGPT і яго каманда: вывучым прынцыпы працы тэкставых нейрасетак, зробім першыя промты ў ChatGPT і напішам свой першы АІ-сачыненне, зробім індывідуальнага настаўніка, які растлумачыць фізіку, матэматыку і замежную мову.
  • Мой першы стартап: у гэтым модулі мы навучымся генераваць і ўвасабляць ідэі ў жыццё: ад гульні да стартапа, зробім прэзентацыю і сайт і наладзім робата.

Рыхтуецеся да актыўнага лета з экскурсіямі? Хочаце паглядзець на беларускія славутасці і адметнасці з новага ракурса? Звяртаем увагу на ютуб-канал Непарадный путеводитель: