Пачынаем новы навучальны год. Працуем з трэндамі адукацыі

02.09.2024

Шаноўныя калегі, пачынаем новы навучальны сезон! З новым годам! У першы вучэбны дзень прадстаўляем матэрыялы пра сусветныя адукацыйныя трэнды, выклікі і перспектывы школьнай адукацыі ў розных краінах і Беларусі з сайта "Актыўная ацэнка".

 


Прапануем настаўнікам, выкладчыкам і метадыстам прэзентацыі, тэксты да слайдаў і заданні для трэнінгаў з педагогамі па тэматыцы развіцця ключавых (універсальных) кампетэнцый, т.зв. функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, вынікаў даследаванняў якасці адукацыі
Актуальна для падрыхтоўкі да педагагічных нарадаў, планавання ўрокаў, майстар-класаў і самаадукацыі.

Як на педагагічнай нарадзе распавесці пра новыя трэнды ў адукацыі?

Прэзентацыя, мануал і заданні для трэнінгу для настаўнікаў на тэму новых тэндэнцый у развіцці адукацыі ў свеце “Як пандэмія і новыя выклікі паўплывалі на адукацыю”

Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця: чаму і як змяняюцца рамкі?
 

Прэзентацыя, тэкст да слайдаў і заданні для трэнінгу для настаўнікаў па тэме фармавання ключавых (універсальных) кампетэнцый.


Фармаванне ключавых кампетэнцый сродкамі праблемна-арыентаванага навучання.


Прэзентацыя, тэкст да слайдаў і заданні для трэнінгу для настаўнікаў па тэме праблемна-арыентаванага навучання.