Дзеці стварылі больш выяваў Скарыны, чым было ва ўсім Гугле. Ім дапамаглі нейрасеткі

12.09.2024

Пачынаючы з красавіка, для маленькіх беларусаў у Польшчы праводзіліся семінары па нейраілюстрацыях. З дапамогай нейрасетак дзеці стваралі выявы ў розных стылях і з розных гістарычных эпох. Усяго было створана некалькі сотняў ілюстрацый, прысвечаных Усяславу Чарадзею, Анастасіі Слуцкай, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і іншым героям беларускай гісторыі. На аснове гэтых нейраілюстрацый будуць створаны невялікія анімацыйныя фільмы. А ў серыі пра Скарыну дзеці таксама ўзялі ўдзел у распрацоўцы сцэнарыя.



Скарына — супермэн эпохі Адраджэння

- Серыя пра Скарыну была эксперыментальнай. І падчас працы над тэкстам дзеці падалі ідэю, што веды — гэта не проста сіла, гэта СУПЕРСІЛА. І такім чынам мы прыйшлі да вобраза Скарыны як сваеасаблівага “супермэна эпохі Адраджэння” – кажа Алеся, кіраўніца праекта “Дзеці для дзяцей”.

- Калі выявы іншых герояў беларускай гісторыі ўвасабляліся як класічныя акварэльныя малюнкі, то ўсе ілюстрацыі Скарыны былі створаныя ў стылі коміксаў. Гэта было некалькі нечакана… Але такой і была галоўная ідэя — каб дзеці візуалізавалі гісторыю Беларусі ў той форме, якая бліжэй ім самім.




Анастасія Слуцкая – гераіня, якая яшчэ 500 гадоў таму даказала, што беларускія дзяўчынкі – самыя смелыя!
Калі Насця была маленькай, ёй, канешне, давалі гуляць з лялькамі, але і гуляць у хлапечыя гульні таксама ніхто не забараняў. Магчыма, таму, калі прыйшоў складаны час, Анастасія Слуцкая змагла абараніць свой горад...
Ужо хутка – мультфільм!

Ажыўшая гісторыя пра Ўсяслава Чарадзея, які трапіў у вязніцу і чакае вызвалення...


Паглядзець анімацыю тут: https://www.instagram.com/p/C_z9UAyuNYk/
А як вы ставіцеся да візуалізацыі гісторыі Беларусі з дапамогай нейрасетак? Прапанавалі б такія заданні сваім вучням?

Праект "Дзеці для дзяцей"
У ФБ: https://www.facebook.com/dzeci.dlia.dziacej?locale=ru_RU
У Інстаграм https://www.instagram.com/dziecidladziaciej/