У кожную апошнюю сераду месяца музеі для школьнікаў - бясплатныя

29.10.2024

"У адпаведнасці са заключаным паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі пагадненнем аб супрацоўніцтве кожную апошнюю сераду месяца школьнікі, навучэнцы, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, змогуць бясплатна наведаць пастаянныя экспазіцыі нашых музеяў", - паведамляе Белта

Пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі і культуры, якое прадугледжвае бясплатнае наведванне музеяў у апошнюю сераду кожнага месяца, было заключана 15 верасня 2022 года. У верасні гэтага года падпісана дадатковае пагадненне аб прадаўжэнні дзеяння гэтага дакумента да 31 снежня 2026 года.