Школа па эканоміцы для старшакласнікаў. Пачатак 17 лютага 2025 г.

07.02.2025
Адкрываецца набор у Школу па эканоміцы для старшакласнікаў. 
 
Курс 2025 года, які праводзіцца ў рамках праграмы Business Economics Start, пазнаёміць вучняў старэйшых класаў з асноўнымі эканамічнымі канцэпцыямі.
 
Мэта курса - дапамагчы падрыхтавацца да паступлення ў профільныя ВНУ, а таксама навучыцца прымаць граматныя эканамічныя рашэнні, зберагаць і інвеставаць.
 
Вы даведаецеся:
 
▫️Як сучасныя тэхналогіі ўздзейнічаюць на паводзіны пакупніка;
▫️Як эканоміка і рынкавыя сілы стымулююць інавацыі;
▫️Як працэсы глабалізацыі і рэгіяналізацыі фармуюць новыя магчымасці і выклікі для спажыўцоў і вытворцаў;
▫️Якія існуюць інструменты для зберажэнняў і інвестыцый і як правільна імі скарыстацца.
 
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца вучні старэйшых класаў не маладзейшыя за 16 гадоў.
 
Заняткі пачнуцца 17 лютага афлайн у Вільні і будуць праводзіцца двойчы на ​​тыдзень анлайн па вечарах. Такім чынам, да ўдзелу могуць далучыцца школьнікі з любой кропкі свету.
 
Падрабязнасці і рэгістрацыю шукайце па спасылцы https://biseb.org/school