Стыпендыі ў міжнародных каледжах для старшакласнікаў

21.10.2025

Да ўвагі вучняў 10-11 класаў.
Беларускія старшакласнікі могуць атрымаць двухгадовыя стыпендыі ў міжнародных каледжах, якія ўваходзяць у арганізацыю United World Colleges.
Заяўку суіскальнікі могуць адправіць да 5 снежня 2025 г. Яны прымаюцца ад грамадзян Беларусі, незалежна ад месца жыхарства, якія нарадзіліся ў перыяд з 1 ліпеня 2008 года да 31 жніўня 2010 года, вучняў 10 і 11 класа сярэдняй школы. Таксама разглядаюцца студэнты прафесійных каледжаў 1-га і 2-га курса. Для навучання спатрэбіцца веданне англійскай мовы. Пры адборы кандыдатаў таксама ўлічваюцца асабістыя якасці суіскальнікаў і адпаведнасць каштоўнасцям UWC.

United World Colleges аб'ядноўвае 18 навучальных устаноў на ўсіх кантынентах.

https://by.uwc.org/