Архіў навін
Горад, які склаўся з былых трох мястэчак, харашэе і будзе квітнець, дзякуючы духоўнасці продкаў, пераемнасці іх працалюбія, ахвярнасці па стварэнні і захаванні святых камяніц.
У публікацыі Аляксандра і Элы Якубоўскіх у часопісе «Фізіка» (№2, 2014) разглядаюцца наступныя моманты:
- Аб звычайнай практыцы працы з пытаннямі на ўроку;
- Пра новыя спосабы працы з пытаннямі на ўроках;
- Стратэгія выбару правільнага адказу і абгрунтавання выбару...
«Наша слова»: Баранавіцкія сябры ТБМ правялі заняткі ў сярэдняй школе в. Русіны. Урок быў прысвечаны экалогіі і меў на мэце, па-першае, патлумачыць важкасць экалагічных праблем і неабходнасць іх вырашэння; па-другое – вызначыць магчымы ўнёсак кожнага.
Я буду гаварыць пра альтэрнатывы, якія ёсць у нетрах існуючай дзяржаўнай сістэмы адукацыі. Цікава прасачыць змены праз прызму руху, што адбываецца дзякуючы «Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі».
Таварыства беларускай мовы заклікае далучыцца да дзеянняў былога дырэктара Камароўскай школы, скіраваных на захаванне беларускамоўнай навучальнай установы, і дае ўзор ліста ў адміністрацыйныя органы.
«Ганцавіцкі час»: Зборы грошай з бацькоў у асобных установах адукацыі адбываюцца па адладжанай схеме.
XXV метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 23 па 28 чэрвеня 2014 г. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».
Адбылася ІХ Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». Яна складалася з дзвюх частак: справаздачна-выбарнай і навукова-метадычнай.
Традыцыйна ЦТ стартуе са здачы абітурыентамі тэставання па беларускай мове. Рэгістрацыя распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.
Актыўная ацэнка становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. «Настаўніцкая газета» гутарыць з Мікалаем Іванавічам Запрудскім.