Зноў падпіска?

Паважаныя калегі!

Неўзабаве зноў пачнецца чарговы ціск з боку адміністрацыі наконт падпіскі на шматлікія нікому не патрэбныя газеты. Што рабіць? Зноў падпісвацца і прыносіць квіток аб аплаце? Не і яшчэ раз не...

Робім наступным чынам:

1. Заходзім на сайт Інтэрнэт-падпіскі

2. Рэгіструемся

3. Шукаем патрэбнае выданне

4. Робім заказ

5. Анулюем яго

Альбо можна наогул нічога гэтага не рабіць, а проста сказаць адміністрацыі, што Вы аплачваеце падпіску электроннымі грашыма (праз EasyPay, напрыклад), касавы чэк там выдаецца і яго, вядома, можна выдрукаваць, а можна не захоўваць - гэта Вашая справа. Правяраем рэакцыю адміністрацыі. )

Нагадваю, што згодна з Грамадзянскім Кодэксам, артыкулам 391 Свабода выбару:

1. Грамадзяне і юрыдычныя асобы вольныя ў заключэнні дамовы.

Прымус да заключэння дамовы не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі абавязак заключыць дамову прадугледжаны заканадаўствам або добраахвотна прынятым абавязацельствам.

А ў аснове падпіскі на выданне ляжаць дамоўныя адносіны бакоў: пошты ў асобе аператара паштовай сувязі і падпісчыка - грамадзяніна, які набывае друкаваны СМІ праз абанемент (Правілы прыёму падпіскі на друкаваныя СМІ і іх дастаўкі, зацверджаныя пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.09.2007 № 32).

Раздзел 2. ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І АФАРМЛЕННЯ ПАДПІСКІ НА ДРУКАВАНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ

3. Падпіска на друкаваны сродак масавай інфармацыі ажыццяўляецца аператарам паштовай сувязі на падставе падпісанай дамовы з рэдакцыяй (выдаўцом, агенцтвам).

Калі Вам любое з прапанаваных адміністрацыяй выданняў не дужа патрэбнае - смела карыстаемся агучанымі выкладкамі на свой выбар )

Дзякуй за ўвагу

Uri, Блог настаўнікаў Беларусі