Шаноўныя сябры!
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.
У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці”, які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візіты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасцей “Сацыяльны аніматар” (2007).
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
У межах праекта плануюцца:
– Арганізацыя працоўных сустрэчаў з актывістамі мясцовай супольнасці, зацікаўленымі ва ўдзеле ў праекце (верасень-кастрычнік 2007)
– Трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (кастрычнік 2007)
– Правядзенне ўдзельнікамі праекта працоўных сустрэч ў сваіх супольнасцях (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, распрацоўка праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці (лістапад 2007 г.)
Арганізатары праекта шукаюць магчымасць арганізацыі навучальнага візіту ў Польшчу ці Літву для знаёмства з лепшымі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (першая палова 2008 г.).
Удзельнікі праекта будуць мець магчымасць атрымання кансультацый па распрацоўцы ўласных праектаў і пошуку партнёраў для іх рэалізацыі.
Асобным элементам праекта стане дапамога ў стварэнні інфармацыйных цэнтраў мясцовай супольнасці ў гарадах і мястэчках, якія прадстаўляюць удзельнікі (2008 г.).
Для ўдзелу ў праекце прапануем запоўніць анкету-заяўку, прыкладзеную да гэтай абвесткі і даслаць яе да 17.09.2007 на адрас lana.rudnik@gmail.com альбо факс 8–0152–75–71–72.
Анкету на ўдзел у праекце можна спампаваць тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пазначаным вышэй электронным адрасе, а таксама па тэл. (0–29) 284–77–99 (Лана Руднік).
Са спадзевам на эфектыўнае супрацоўніцтва,
сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
Адкрытая школа мясцовай супольнасці 3
03.09.2007