Новыя магчымасці для класнага кіраўніка: электронны дзённік
DZENNIK.BY – гэта версія класнага журнала паспяховасці і наведвальнасці ў Інтэрнэце. Праграма аўтаматычна рассылае паведамленні аб адзнаках, заўвагах і водгуках педагогаў бацькам вучняў. Інфармацыя паступае ў лічаныя секунды на мабільны тэлефон бацькоў (смс), праз электронную пошту ці сайт.
Гэтую праграму распрацавалі маладыя праграмісты, выпускнікі Гарадзенскага ўніверсітэта і прадставілі для карыстання на сайце WWW.DZENNIK.BY .
Каб далучыцца да паслугі, супрацоўнік школы падае заяўку на падлучэнне да сістэмы DZENNIK.BY. Пасля чаго супрацоўнікі DZENNIK.BY ствараюць віртуальную мадэль школы з яе выкладчыцкім складам, вучнямі, раскладамі званкоў і заняткаў. Штодня, пасля заканчэння заняткаў, запоўненыя педагогамі фармуляры паспяховасці, перадаюцца супрацоўнікам DZENNIK.BY і ўводзяцца ў лічбавую сістэму кантролю паспяховасці вучняў, якая аўтаматычна рассылае паведамленні аб адзнаках, заўвагах і водгуках педагогаў бацькам вучняў.
У Школьным Электронным Дзённіку – бацькі могуць убачыць:
* адзнакі
* прагулы
* хатнія заданні
* заўвагі/падзякі ад выкладчыкаў
* графік паспяховасці
* інфармацыю аб загадзя запланаваных пісьмовых працах
Спосаб атрымання інфармацыі:
* sms-паведамленні
* e-mail-паведамленні
* персанальны доступ да сайта
Яшчэ па тэме:
У школах Гродна з'явіліся электронныя дзённікі. Сярэдні бал па класе вырас практычна ў два разы, дысцыпліна ідэальная. Школьнікі ведаюць, настаўнік на сувязі з бацькам штохвіліны.
Паводле ОНТ
У пятай гарадзенскай гімназіі завялі лічбавы дзённік – інтэрнэт-версію класнага журнала паспяховасці і наведвальнасці. Доступ бацькоў, выкладчыкаў і вучняў да лічбавага журнала здзяйсняецца праз сайт у Інтэрнэце і штодзённае аўтаматычнае рассыланне СМС-паведамленняў.
Бацькі заўсёды ведаюць, што, дзе і калі нарабіла іх дзіця. Увесь працэс займае лічаныя хвіліны. Настаўніку досыць прадубляваць адзнакі ў адмысловы бланк.
Новы праект у першую чаргу ацанілі класныя кіраўнікі. Настаўнікі і бацькі задаволеныя. Аператыўная і праўдзівая інфармацыя – выдатная магчымасць палепшыць паспяховасць дзяцей. А вучням зараз прыйшлося задумацца.
У сусветнай практыцы ўзаемадзеянне паміж школай і бацькамі пры дапамозе Інтэрнэту вельмі распаўсюджанае. У Беларусі эксперымент пашырыцца ўжо ў гэтым навучальным годзе. Адзнакі ў Інтэрнэце і пры дапамозе СМС-паведамленняў будуць выстаўляць у дваццаці гарадзенскіх школах.