Адукацыйны праект «Навучанне сусветным палітычным ідэалогіям»
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у міжнародным адукацыйным праекце «Навучанне сусветным палітычным ідэалогіям». Праект здзяйсняецца Грамадскім аб'яднаннем «Адкрытае грамадства», Мінск, Беларусь.
Мэты і змест праекту
На двухдзённым семінары «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць» удзельнікі набудуць сістэматызаваныя навуковыя веды аб сусветных палітычных ідэалогіях і іх ролі ва ўмовах сучаснага грамадства. Усяго плануецца правядзенне шасці семінараў ва ўсіх абласцях Беларусі.
Вынікам нашай сумеснай працы стане выданне для школьных настаўнікаў метадычнага дапаможніка «Што трэба ведаць аб палітычных ідэалогіях», які будзе служыць дадаткам да выдання «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць». Матэрыялы дапаможнікаў могуць быць скарыстаныя ў курсах «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», іншых прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклу, а таксама на факультатыўных курсах і ў навучальных гуртках.
Асаблівасці падыходу
Семінары, запланаваныя ў рамках дадзенага праекту, будуць уключаць розныя віды заняткаў – лекцыі-прэзентацыі, тэматычныя дыскусіі, працу ў малых групах з шырокім выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання. Заняткі будуць праводзіць высокакваліфікаваныя выкладчыкі беларускіх ВНУ, якія маюць шматгадовы досвед працы ў сістэме падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў і даўно праводзяцьпадобныя курсы ў сваіх навучальных установах. Кожны ўдзельнік семінара атрымае па 3 экз. навучальнага дапаможніка «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць» (2007), а таксама па 1 экз. навукова-папулярнага выдання «Лібералізм» (2007). З складу настаўнікаў – удзельнікаў семінараў – будзе сфармаваная група лідэраў навучальных гурткоў, удзельнікі якіх дадуць экспертную ацэнку пілотнага варыянту метадычнага дапаможніка «Што трэба ведацьаб палітычных ідэалогіях».
Для лідэраў навучальных гурткоў па апрабацыі дапаможніка будзе праведзены асобны семінар, прысвечаны інавацыйным метадам выкладання ў сярэдняй школе. Па выніках дзейнасці навучальных гурткоў аўтары ўнясуць свае карэктывы ў змест і форму падачы тэксту дапаможніка.
План працы
Праект будзе праходзіць у абласных цэнтрах Беларусі і Мінску.
Ён будзе працягвацца 15 месяцаў, з кастрычніка 2007 г. па снежань 2008 г. і ўключаць у сябе наступныя асноўныя этапы:
- 2-х дзённыя семінары «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць» (для тых, хто гэтую праграму не праходзіў раней) у кожным абласным цэнтры Беларусі, кастрычнік 2007 г. – сакавік 2008 г.;
– 3-х дзённы семінар "Інавацыйныя метады выкладання ў сярэдняй школе" (для лідэраў навучальных гурткоў па апрабацыі дапаможніка) у Мінску, красавік 2008 г.;
– падрыхтоўка пілотнай версіі навучальнага дапаможніка, снежань 2007 г. – травень 2008 г.;
- апрабацыя пілотнай версіі навучальнага дапаможніка на навучальных гуртках, травень – ліпень 2008 г.;
- дапрацоўка і выданне навучальнага дапаможніка, жнівень – лістапад 2008 г.;
– заключная канферэнцыя, прэзентацыя дапаможніка і падвядзенне вынікаў праекту, снежань 2008 г.
Рамачныя ўмовы
Пры фармаванні групы ўдзельнікаў праекту прыярытэт будзе аддадзены настаўнікам гісторыі і курсу «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», выкладчыкам сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ.
Усе выдаткі, звязаныя правядзеннем семінараў і навучальных гурткоў, бяруць на сябе арганізатары праекту. Для ўдзелу ў праекце запоўніце, калі ласка, анкету-заяўку (націсніце, каб спампаваць)
Тэрмін падачы заявак на бліжэйшыя семінары
Гродна семінар адбудзецца 10–11.2007 г. ( заяўкі прымаюцца да 8.11.2007 уключна)
Маладэчна 27–28.11.2007 (да 25.11.2007)
Магілёў 1–2.12.2007г. (да 29.11.2007)
E-mail: infocenter@user.unibel.by, kotionok-M@yandex.ru
Кантактныя тэлефоны: (8 029) 164 84 89; 390 20 11
Каардынатары праекту: Віктар Чарноў, Зінаіда Антановіч