Лаўрэатамі конкурсу па Мінску і Мінскай вобласці сталі 6 настаўнікаў:
Юрый Міхайлавіч Бандарэнка, дырэктар Мінскай беларускай нацыянальнай гімназіі №4, настаўнік фізікі, аўтар дапаможнікаў для школы;
Уладзімір Кірылавіч Мартысюк, настаўнік матэматыкі СШ №168 г. Мінска;
Міхась Аляксандравіч Тычына, выкладчык літаратуры Беларускага гуманітарнага ліцэя імя. Я. Коласа (выкладае да і пасля афіцыйнага закрыцця ліцэя), прафесар, доктар філалагічных навук;
Наталля Валянцінаўна Ільініч, настаўніца гісторыі і ЧГДз Талькаўскай СШ Пухавіцкага р-на;
Галіна Пятроўна Дрокіна, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі №10 г. Мададзечна;
Антаніна Анатольеўна Абрамовіч,намесніца дырэктара па этнакласах Мётчанскай СШ-сада Барысаўскага р-на.
Дыпламантамі конкурсу сталі Алесь Язьвінскі (Нясвіж), Таццяна Байдак (Дзяржынск), Мікалай Барбук (в.Грабёнка, Чэрвенскага р-на), Алена Балоцька (Салігорск).
На ўрачыстай цырымоніі выступілі Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Алесь Лозка. Конкурс праводзіла Таварыства беларускай школы.
Конкурс «Беларускі Настаўнік 2007 года»
12.01.2008