Навучанне ў каледжах (абноўленая абвестка)

01.02.2008

United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс адбываецца ў 2 туры. На 1 тур трэба даслаць да 2 сакавіка 2008 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com заяву на ўдзел у конкурсе, эсэ на тэму «Галоўныя выклікі сучаснасці" (да 2 ст. А4 12 кеглем) на беларускай ці англійскай мовах, копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год (чвэрці ці трыместры, дазваляецца перадрукаваць), характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама аўтабіяграфію з інфармацыяй пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць. Прэтэндэнты на спецыялізацыі па музыцы і фізіцы мусяць даслаць звесткі аб перамогах на музычных конкурсах і вучнёўскіх алімпіядах.

Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на 2 тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка 2008 г. у выглядзе гутаркі на англійскай і беларускай мовах дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Кандыдаты мусяць прадаставіць арыгіналы дакументаў, дасланых у электронным выглядзе на 1 тур, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org