Улетку 2008 году ў сяле Падкамень будзе праводзіцца міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці». Да ўдзелу ў летніку запрошаныя маладыя валанцёры з Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Праект рэалізуе дабрачынная арганізацыя «Цэнтр адукацыйных ініцыятыў".
Кляштар у сяле Падкамень і гістарычныя аб'екты ў горадзе Броды з'яўляюцца аднымі з найбольш значных у Заходняй Украіне і прыналежаць да гістарычнай спадчыны шматлікіх народаў, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне на працягу шматлікіх стагоддзяў.
Галоўнай ідэяй летніка з'яўляецца дэманстрацыя людзям з суседніх краін агульнасці іх гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама далягляды агульнай геапалітычнай і культурнай будучыні.
Запланаваныя аб'екты працы валанцёраў:
1. Грэка-каталіцкі кляштар у сяле Падкамень
2. Габрэйскія могілкі
3. Казацкія могілкі часоў Багдана Хмяльніцкага
4. Габрэйская сінагога
5. Палац у сяле Падгорцы
Акрамя гэтага, падчас летніка плануюцца круглыя сталы, лекцыі, сустрэчы, семінарскія заняткі.
Валанцёры рэалізуюць некалькі мікра-праектаў, якія з'яўляюцца важнымі кампанентамі праекту:
* Падрыхтоўка фота-прэзентацыі аб гістарычнай спадчыне кляштара Падкамень і рэгіёна Броды.
* Падрыхтоўка брашуры аб гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна на англйскай, нямецкай, польскай і беларускай мовах.
* Распрацоўка буклета аб кляштары Падкамень на англійскай мове.
Арганізатары прапануюць удзельнікам цікавую культурна-забаўляльную праграму, экскурсіі ў гістарычныя месцы заходняга рэгіёна Украіны, прагляды фільмаў, вечарынкі.
Крытэры адбору валанцёраў:
У лагеры прымуць удзел 16 валанцёраў – па чатыры з кожнай краіны. Па магчымасці арганізатары паспрабуюць выканаць гендэрны баланс.
Узрост удзельнікаў – ад 19 да 28 гадоў. Пажаданая зацікаўленасць гісторыяй і культурай Цэнтральнай Еўропы і Украіны.
Працоўнай мовай летніка будзе англіская, таму валанцёры павінны валодаць ангельскай мовай на сярэднім гутарковым узроўні.
Фінансава-арганізацыйныя ўмовы ўдзелу ў летніку: арганізатары забяспечваюць сілкаванне, пражыванне падчас летніка, аплачваюць экскурсійную праграму і вяртаюць выдаткі на праезд з месца пражывання ў Львоў і ў зваротным кірунку ў суме, якая не перавышае 100 даляраў ЗША.
Зацікаўленых ва ўдзеле просім дасылаць сваё рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст. У дакументах просім паказаць ваш узрост, адукацыю, навыкі, веданне англійскай мовы (і іншых), досвед удзелу ў добраахвотніцкіх летніках, інтэрасы і.т.д.
Свае лісты з пералічанай вышэй інфармацыяй просім дасылаць па электронным адрасе wolontariat@ukr.net
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 2 ліпеня 2008 (серада)
Запрошаныя да ўдзелу атрымаюць інфармацыю аб гэтым 4 ліпеня.
Летнік «Слядамі памяці" Украіне
27.06.2008