Праекты «Сябра і вораг у СМІ

10.10.2008

Міжнародная праграма для школ і моладзевых груп «Еўрапейцы за мір»

У рамках праграмы „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“ Фонд „Памяць, адказнасць і будучыня“ падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты паміж школамі, моладзевымі групамі ці аб'яднаннямі з Германіі і краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы або Ізраілю. Мэтавую групу складае моладзь ад 14 да 21 гадоў.


Агульная тэма праектаў 2009 г. – 1939 – 2009 «Сябар і вораг у СМІ"

У міжнародных праектах маладыя людзі даследуюць прыклады «вобраза ворага і сябра» у СМІ у перыяд з 1939 па 2009 гг. Праекты могуць распрацоўваць гістарычныя або сучасныя тэмы. Яны таксама могуць даследаваць супольнасці і адрозненні паміж мінулым і сучаснасцю.

Праекты павінны распрацоўвацца і ажыццяўляцца сумесна, улічваць пункты гледжання партнёраў. Яны павінны быць цікавымі для моладзі, і ў той жа час нацэльваць на дыялог паміж пакаленнямі – гутаркі з відавочцамі або з прызнанымі дзеячамі, напрыклад у галіне правоў чалавека або антыдыскрымінацыйнай працы, у праектах, прысвечаных сучаснасці.

Для сумеснай (працягласцю да аднаго года) працы над праектамі выдаюцца сродкі на правядзенне сустрэч і набыццё неабходных для рэалізацыі праектаў матэрыялаў. Акрамя таго, на бясплатным міжнародным падрыхтоўчым семінары ўдзельнікі атрымліваюць дапамогу як у пытаннях складання праекта, так і ў пытаннях методыкі працы над праектам і кіраванні атрыманымі фінансавымі сродкамі.

Вынікі працы будуць ацэненыя ў 2010 г., 10 праектаў могуць дадаткова быць адзначаныя прэміямі.

Заяўка падаецца ў форме праекта. Фармуляр для гэтага знаходзіцца па адрасе www.europeans-for-peace.de. Тамсама ёсць і рэкамендацыі для распрацоўкі і планавання праектаў. Канец прыёму планаў праектаў – 15 студзеня 2009 г.. Праекты, выбраныя для падтрымкі, могуць быць рэалізаваныя паміж ліпенем 2009 і чэрвенем 2010 гг.

аб тэматыцы праектаў чытайце тут