Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс «Радзіма вялікая і малая»

17.01.2006

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–14-гадовага ўзросту. Працы павінны ўключаць літаратурнае ці мастацкае ўвасабленне легендаў, паданняў, міфаў:  аб стварэнні і заснаванні беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак;  аб выбітных асобах і адметных падзеях, што занялі сваё месца ў гісторыі як ўсёй Беларусі, так і асобных яе мясцінаў.


Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях: мастацкія працы (малюнкі) і літаратурныя творы (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы). Усе працы павінны мець наступныя звесткі: прозвішча, імя ўдзельніка, узрост, поўная дата нараджэння, зваротны адрас з індэксам, кантактныя тэлефоны.


Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і інш) аб’ёмам да 10 друкаваных старонак (14 пт, адзінарны інтэрвал). Працы на конкурс прымаюцца да 20 красавіка.



Адрас для дасылкі: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вул. Рэвалюцыйная, 15 Мінск 220030


эл.пошта: zbsb@lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by


Пераможцы будуць узнагароджаныя.


Кантактны тэлефон у Мінску: (017) 289 31 94