Мазурку Шапэн зрабіў сімвалам Польшчы — і гэта было яго прынашэннем Айчыне. Прайшло 200 гадоў. Цяпер не толькі Польшча, — увесь свет схіляе галаву перад мужнасцю пражытага кампазітарам жыцця, перад мужнасцю і высокародствам ягонай музыкі, перад хараством, якое ён пакінуў нам у карыстанне.
А сёння мы, як можам, робім прынашэнні яму. У меру сваіх сіл і таленту. Піяністы ўсё часцей уключаюць шапэнаўскія творы ў свае праграмы. Сімфанічныя аркестры карыстаюцца магчымасцю сыграць два шапэнаўскія канцэрты, мяняючы аркестровыя версіі і салістаў. Для спевакоў — нагода праспяваць усе 19 песень Шапэна. Ну, а кампазітарам застаецца напісаць сваю музыку, натхнёную шапэнаўскім геніем.
У канцэрце “Прынашэнне Шапэну” ансамбль салістаў “Класік-Авнгард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі выканае творы, якія маюць дачыненне да Шапэна. Якую музыку прысвяціў Шапэну Антоні Арлоўскі? Як ўздзеяннем шапэнаўскага генія праявілася кампазітарскае майстэрства Напалеона Орды, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста?
Якім чуе Шапэна беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў? Якім ён паўстае ва ўяўленні Галіны Гарэлавай? Што ўсхвалявала Дзмітрыя Лыбіна ў піяністычнай спадчыне “польскага Моцарта”? Што ўразіла Ларысу Сімаковіч у штутгардскім дзённіку Шапэна, вынікам чаго з’явішся твор-прэм’ера “Збалеламу паўстанню-1831”?
19 красавіка ў канцэрце “Прынашэнне Шапэну” на сцэне Малой залы Белдзяржфілармоніі будуць гучаць творы, прысвечаныя Фрыдэрыку Шапэну з нагоды яго 200-годдзя у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі.
Квіткі: +375 295 74 09 01
Канцэрт да 200-годдзя Фрэдэрыка Шапэна
09.04.2010