У гэтым невялічкім тэксце чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
Творча-працоўная біяграфія спадара Белакоза – выразны прыклад таго, якіх людзей чакае наша бядотная краіна, бо толькі такім служэннем яна можна адрадзіцца і заззяць зіхоткім дыяментам у кароне выдатных народаў свету, чаго яна вельмі заслугоўвае.
Рэдактар Міхась Булавацкі, Магілёў 2011.
...Мяне вучылі і я вучыў, што апытванне на ўроку нельга зацягваць, бо мала часу застанецца на тлумачэнне новага матэрыялу. Аднак праверка якасці выканання хатняга задання абавязковая. А як яе правесці за 5–10 хвілін? Хто шукае, той знаходзіць...
...Хоць не адчуваў сябе філолагам, але так здарылася, што мяне ў Мастоўскім раёне абралі кіраўніком раённай секцыі выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры. У нас мерапрыемствы праходзілі так, што на нашу секцыю ўцякалі гісторыкі, дырэктары школ, нават цэлыя секцыі...
...Дарагія педагогі-завочнікі, вы такія ж або нават лепшыя спецыялісты за тых, хто вучыўся стацыянарна. Чалавек, які вучыцца завочна, прытым працуючы ў школе, ведае, які матэрыял яму патрэбен для працы, а які – абы здаць залік. Чамусьці так здарылася, што сярод маіх знаёмых большасць заслужаных настаўнікаў Беларусі – былыя завочнікі. У настаўніцкай справе ўсё залежыць ад чалавека...
...Мая методыка ў некаторых педагогаў выклікае пярэчанні.
– Пры такой методыцы я буду працаваць без выхадных, – заяўляе выкладчык М.
– Так, мая методыка патрабуе ад настаўніка шмат працы, асабліва першы месяц, аднак з кожным тыднем, месяцам, годам працаваць па ёй усё лягчэй...
Спампаваць pdf (491 Kb)
Алесь Белакоз: Самарослая методыка
18.02.2011