«У Гомельскай вобласці, – піша ў рэдакцыю сайта даўні сябра Іван С., – прайшла селектарная нарада па якасці адукацыі. Было абвешчана, што неўзабаве сярод настаўнікаў вобласці трэба правесці экзамены, у форме тэстаў, на веданне прадмета. фармулёўку змянілі на «маніторынг якасці выкладання прадмета». Ці правамоцна гэта? І як у гэтай сітуацыі павінен паводзіцца педагог?»
«Абурэнню няма межаў, – падтрымлівае калегу Ігар Ч. – У мяне пытанне, наколькі гэта ўсё адпавядае закону? Для мяне гэта нізка і не прымальна, як і для шмат якіх настаўнікаў. Што, мне не зразумела, мы падцвярджаем, і каму, і навошта?»
Спецыялісты ў працоўным праве, да якіх звярнуўся Nastaunik.info, прызнаюцца: лёгка даваць агульныя парады, калі глядзіш на праблему звонку. Рэальна падтрымаць настаўніка, які мусіць працаваць у гэтай сістэме далей, нашмат цяжэй.
Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы. Можа сярод вас ёсць спецыялісты, абазнаныя ў адукацыйным заканадаўстве? А можа хто мае ўласны досвед у адстойванні сваіх прафесійных правоў і годнасці? Ці мелі вашыя высілкі плён? Што вы параіце нашым карэспандэнтам? Чакаем Вашых каментароў тут.