Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10 Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.
Алжыр – ад аднайменнай назвы сталіцы краіны. Франц. Alger < араб. al Jazair – астравы.
Аргенціна < лац. аrgentum – срэбра.
Аўстралія < лац. terra australius incognita – невядомая паўднёвая зямля.
Афганістан – магчыма ад санскрыцкага upa-ghana-stan – краіна аб’яднаных плямёнаў.
Багамы < іспан. baja mar – неглыбокае мора.
Балівія – у гонар Сімона Балівара (1783–1830), ваеннага дзеяча, які змагаўся за вызваленне калоніі ад іспанскага панавання.
Бангладэш < санскр. bangha – людзі, якія гавораць на мове бенгалі, «дэш» – краіна.
Барбадос < іспан. los barbados – барадатыя (пра знешні выгляд фігавых дрэў на востраве).
Бацвана – ад этноніму цвана, асноўнаму насельніцтву краіны.
Боснія і Герцагавіна. Раней краіна складалася з дзвюх частак. Большая – Боснія – на рацэ Босне. Меншая – ад слова «герцаг». Гэты тытул у 1442 г. імператар Фрыдрых IV прысвоіў вярхоўнаму ваяводзе краіны Стэфану Вікчычу.
Бразілія < партуг. brazil – раскаленыя вуглі. З-за распаўсюджанага ў краіне дрэва з чырванаватым колерам драўніны.
Брытанія – ад племя брытаў.
Ватыкан – ад назвы пагорка mons Vaticanus < лац. vaticanari – прароцтваваць.
Венесуэла – магчыма ад іспанскага «маленькая Венецыя», бо тубыльцы будавалі свае дамы на палях.
В’етнам – з в’етнамскай мовы перакладаецца як «паўднёвая зямля».
Габон < партуг. gabao – паліто з капюшонам, з-за своеасаблівай формы вусця ракі Габао (Мбэ).
Гаіці – на мове індзейцаў таіна «высокая гара».
Гватэмала – на мове ацтэкаў guanthemallon – месца, пакрытае лесам.
Гвінея – магчыма: на мове бербераў aguinaoni – чорны.
Германія < ням. Ger – дзіда + Man – чалавек. Славянскія назвы Нямеччына, Немцы – ад слова «нямы», г. зн. людзі, якія не разумеюць па-славянску. Самі немцы называюць сваю краіну Дойчлянд.
Грузія < турэц. гурз, гурдж – грузіны. Самі грузіны называюць сваю краіну Сакартвэла – ад назвы племя картаў. На еўрапейскіх мовах краіна называецца Джорджыя, Георгія – у гонар св. Георгія, які лічыцца заступнікам Грузіі.
Данія (Denmark) < праіндаеўрапейск. dhen – нізкі + mark – памежная зямля.
Дамінікана < лац. Dies Dominica – дзень нядзеля. У гэты дзень тыдня Х. Калумб высадзіўся на востраў.
Емен – магчыма ад араб. yamin – па правы бок (адносна Мекі, свяшчэннага месца мусульман) або yumn – шчасце, дабраславенне.
Ізраіль – ад старажытнасяміцкага Jsr al El – прамы шлях да Бога.
Індыя – ад назвы ракі Інд (на мове хіндзі Sind).
Ірак – ад старажытнасяміцкага uruk – паміж рэкамі (Міжрэчча Тыгра і Еўфрату, Двухрэчча).
Іран – ад старажытнаіранскага «зямля арыеў». Arya- свабодны, высакародны.
Ірландыя < Eire < Iweriu – урадлівае месца.
Ісландыя – зямля льдоў.
Іспанія < фінікійск. «і – шпанім» – бераг, дзе водзяцца трусы (звяркі).
Італія – магчыма ад лац. vitulus – цяля. З-за багацця рагатай скаціны на паўвостраве ў старажытнасці.
Каба-Вердэ < партуг. cabo verde – зялёны мыс.
Калумбія – у гонар Х. Калумба.
Камерун < партуг. Rio de cameroes – рака краветак.
Каморы < араб. Jazir al Camar – востраў Месяца.
Карэя – у гонар дынастыі Каро. Саманазва Ханчук (дзяржава Хан) або Часон (Краіна ранішняга спакою).
Кіпр < лац. cuprum – медзь.
Кітай – ад назвы паўночнага племені кідані.
Коста-Рыка < іспан. costa rica – багаты бераг.
Куба – на мове індзейцаў таіна cuba nacan – сярэдзіннае месца.
Кувейт < араб. cut – фартэцыя, цвердзь.
Латвія – ад нямецкай зборнай назвы тамтэйшых плямёнаў Latvis.
Лесота – ад назвы плямёнаў сота.
Ліван < яўр. lyban – белыя горы.
Ліберыя < лац. liber – свабодны. Дзяржава была ўтворана вызваленымі чарнаскурымі рабамі з Амерыкі.
Ліхтэнштэйн < ням. lichten – яскравы + Stein – камень.
Люксембург < кельц. lucilem – маленькі + ням. Burg – цвердзь.
Мальта – магчыма ад грэц. melitta – мёд.
Маўрыкій – у гонар галандскага правіцеля прынца Маўрыцыўса (Морыса) Аранскага.
Намібія – па назве пустыні Наміб на паўднёвым захадзе Афрыкі.
Нарвегія < northr veg – паўночны шлях.
Нідэрланды < ням. «нізкія землі».
Пакістан < санскр. рak – чысты + stan – краіна. Іншая версія: П – Пенджаб + А – афганцы-пуштуны + К – Кашмір + І – Інд + stan – краіна.
Панама – на мове індзейцаў куэва «месца, дзе багата рыбы».
Партугалія < лац. portus – порт + паселішча Gale.
Расія – калька з грэц. Πξρ³ΰ – Русь. Такая назва Маскоўскай Русі распаўсюдзілася на рубяжы XV-XVI стст, а ў XVIII ст. стала афіцыйнай назвай дзяржавы. А вось пра паходжанне слова «Русь» існуюць наступныя версіі:
1. Ад варажскага племя русь.
2. У візантыйскіх крыніцах «русь» – назва паўночных германцаў (варагі, нарманы, вікінгі).
3. Фінскае ruosti азначала наёмных дружыннікаў, а варагі – не этнонім, а назва воінаў-наймітаў.
4. Ад назвы востава Руснэ ў дэльце Нёмана, дзе ў VIII ст. знаходзілася апорная база вікінгаў.
5. Ад назвы ракі Рось, прытоку Дняпра, у сённяшняй Кіеўскай вобл. Украіны.
6. Ад балтыйскага «русянці» – павольна цячы.
7. Па прычыне русых валасоў старажытных усходніх славян…
Румынія < лац. romane або rumane – рымляне. Румыны лічаць сябе нашчадкамі стажытных рымлянаў. Саманазва Раманія.
Сальвадор < ісп. Salvador – Збаўца. У гонар Ісуса Хрыста.
Сан-Марына – у гонар св. Марына, які, паводле падання, заснаваў гэты горад-дзяржаву ў 301 г.
Саўдаўская Аравія. Аrab – магчыма: прыгожы. Саўдаўская – у гонар Мухамада ібн Сауда, заснавальніка дынастыі саўдытаў.
Сейшэлы – у гонар Жана Маро дэ Сешэла, міністра фінансаў Францыі пры Людовіку XV.
Сербія – магчыма ад лац. sorbus – рабіна. Саманазва Србия.
Сінгапур < санскр. Simhapura – горад львоў.
Славакія, Славенія < славян. «слова» або «слава».
Судан < араб. bilad as-sudan – зямля чорных.
С’ера-Лявонэ < партуг. sierra-leoa – ільвіная гара.
Тaйланд < тайск. tai – свабодны + лац. land – зямля.
Танзанія – камбінацыя з назваў двух штатаў – Танганьіка і Занзібар.
Тога – на мове народа эве to – вада + gо – бераг.
Трынідад – у гонар трох горных вяршыняў і хрысціянскага Бога-Тройцы (іспан. Trinidad – Тройца).
Філіпіны – «Зямля караля Філіпа» (іспан., у XVI ст.).
Фінляндыя – магчыма ад старажытнагерманскага Fenn – падарожнікі. Саманазва Suomi < фін. suo – дрыгва + maa – зямля.
Францыя – Зямля франкаў. Франк < лац. frank – свабодны.
Цімор < малайск. timur – усход.
Чарнагорыя – названа венацыянскімі заваёўнікамі Montenegra – чорная гара (з-за знешняга выгляду цёмных хваёвых лясоў на гары Lovcen). Саманазва – Црна Гора, што азначае тое ж самае.
Чылі – магчыма: на мове індзейцаў кечуа «мяжа свету», бо знаходзіцца на вузкай палосцы паміж Андамі і Ціхім акіянам.
Швейцарыя < ням. Schweiz – балота.
Шры-Ланка < санскр. «бліскучы востраў».
Эквадор < іспан. «экватар».
Эрытрэя – грэц. Erythrea Thalassa – Чырвонае мора.
Эфіопія < лац. aethiopia – Зямля чорных.
Японія < кітай. «жыбеньга» – «Краіна ўзыходзячага сонца» (бо знаходзіцца на ўсход ад Кітая).
Паводле: Наша слова №18 (1065) 2 мая 2012 г.
Таямніцы ў назвах краін
11.05.2012