Доўгатэрміновы навучальны курс для моладзі па правах чалавека

06.06.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 чэрвеня 2012 г.

Сетка арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека, запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе для моладзі па правах чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з чэрвеня па лістапад 2012 года.

Мэта курса: спрыянне павышэнню актыўнасці маладых людей у практычнай рэалізацыі правоў чалавека.
Доўгатэрміновы навучальны курс скіраваны на перадачу падставовай інфармацыі ў галіне правоў чалавека для беларускай моладзі, якая зацікаўлена ў далейшай працы па дадзенай тэме на мясцовым узроўні. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў курса будуць карыстацца асобы, якія плануюць з кастрычніка па лістапад 2012 года рэалізаваць канкрэтныя мясцовыя ініцыятывы ў галіне правоў чалавека.

На працягу курса ўдзельнікі змогуць:

- Пазнаёміцца і абмеркаваць сучаснае разуменне канцэпцыі «правы чалавека» (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы);
- Набыць кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы ініцыятыў па рэалізацыі правоў чалавека;
- Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека і рэалізацыі ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

У якасці экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі па правах чалавека.

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца ў сетцы Internet на падставе тэхналогіі MOODLE. Аб’ем дыстанцыйнага навучання – 72 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы курса будзе займаць ад 2 да 4 гадзін у тыдзень. Удзельнікі, якія паспяхова выканаюць патрабаванні першага этапа курса, будуць запрошаны на вочную сесію.

Навучанне бясплатнае. Найлепшым удзельнікам першага этапа дыстанцыйнага навучання будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне для ўдзелу ў вочнай сесіі.

Па выніках курса удзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле.

Для ўдзелу неабходна не пазней за 10 чэрвеня 2012 года (нядзеля) запоўніць заяўку ў электроннай форме. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефоннае ці скайп-сумоўе з некаторымі ўдзельнікамі.

Адрас он-лайн формы заяўкі на ўдзел: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dG9lNHZEdTduRWQ0dzRSaWxZc3AwUEE6MQ .

Не пазней за 12 чэрвеня 2012 года арганізатары паведамяць праз электронную пошту аб выніках разгляду атрыманых заявак. Адабраныя ўдзельнікі курса на працягу тыдня павінны будуць зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце. У іншым выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерву.
Пачатак навучання з 15 чэрвеня 2012 года.

Калі ласка, па ўсіх пытаннях удзелу ў курсе звяртайцеся па электроннай пошце hre.bel.2012@gmail.com ці праз skype: hre.bel.2012

Паводле: https://docs.google.com/open?id=0B3eEqAx4oD_0Z0tMUUpwLU1WbE0