Тэрмін навучання: сакавік – чэрвень 2013 г. Пачатак навучання – зыходзячы з камплектавання груп.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт распачынае набор слухачоў на дыстанцыйныя курсы па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто жадае:
- атрымаць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі інтэграцыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у працэс навучання;
- пазнаёміцца з эфектыўнымі стратэгіямі праектавання, распрацоўкі і правядзення анлайн-курсаў;
- навучыцца тэхнікам эфектыўнага ўзаемадзеяння ў дыстанцыйным навучальным асяроддзі;
- даведацца пра змены працэсаў публічнай палітыкі ў эпоху Інтэрнэта і лічбавага грамадства;
- сфарміраваць веды і здольнасці да аргументаванай дыскусіі;
- пачаць вывучэнне літоўскай мовы.
Спіс курсаў:
1. Асновы распрацоўкі мультымедыйных навучальных матэрыялаў для дыстанцыйных курсаў.
Курс прызначаны для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, што маюць вопыт працы ў сферы адукацыі. Для настаўнікаў, выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Знаёмства з тэхналогіямі распрацоўкі электронных навучальных матэрыялаў у адпаведнасці са стандартамі ў галіне web-тэхналогій, стварэнне мультымедыйных электронных навучальных прэзентацый, навучальных відэаматэрыялаў, ментальных мапаў.
2. Псіхалогія Інтэрнэта: тэхнікі эфектыўнага ўзаемадзеяння ў дыстанцыйным навучальным асяроддзі.
Курс знаёміць слухачоў з псіхалагічнымі заканамернасцямі арганізацыі навучання дарослых на падставе прынцыпаў актыўнасці, супольнай дзейнасці, грунтавання на досведзе, а таксама прынцыпу актуалізацыі вынікаў. Спрыяе асэнсаванню таго факта, што ў працэсе апасродкавання сваёй дзейнасці камп’ютарам чалавек зазнае структурныя змены асобы, якія неабходна браць пад увагу падчас арганізацыі навучання ў дыстанцыйным асяроддзі. Фарміруе ўяўленне пра псіхалагічныя заканамернасці і спосабы эфектыўнай арганізацыі камунікацыі, інтэракцыі і перцэпцыі ў навучальнай прасторы. Практычныя навыкі ў межах курса фарміруюцца ў працэсе ўдзелу ў ролевых гульнях і навучальных сімуляцыях, групавых дыскусіях і мадэрацыі досведу ўдзельнікаў. Па выніках працы ў курсе ўдзельнікі будуць ведаць, як арганізаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ў дыстанцыйным асяроддзі, атрымаюць навык кіравання асабістай эфектыўнасцю і будуць здольныя даваць зваротную сувязь, якая павышае матывацыю да навучання, стымулюе ва ўдзельнікаў навучання ахвоту дасягаць вынікаў.
3. Публічная палітыка ў эпоху Інтэрнэта.
Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца і вывучае паліталогію, адміністратыўнае кіраванне. Змяненне працэсу прыняцця палітычных рашэнняў у эпоху Інтэрнэта. Традыцыйны працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Выклікі лічбавай эпохі. Новыя формы праектавання праграм і мадэлявання наступстваў палітычных рашэнняў. Аналіз грамадскай думкі. Анлайнавыя кансультацыі. Адкрытыя дадзеныя. Палітычны ўдзел. Інструменты прамой дэмакратыі (electronic Town Hall). Кіраванне, заснаванае на супрацоўніцтве (collaborative governance). Правы чалавека ў лічбавым свеце.
4. Хто і як кіруе развіццём Інтэрнэта.
Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца і вывучае паліталогію, для выкладчыкаў, грамадзянскіх актывістаў, сацыёлагаў, юрыстаў. Канцэптуальныя рамкі аналізу кіравання інтэрнэтам. Гісторыя інтэрнэта. Кіраванне інтэрнэтам: гісторыя і структура. Сацыяльны кантракт і сацыяльнае партнёрства ў кіраванні інтэрнэтам. Формы ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў кіраванні інтэрнэтам. Заканадаўчае рэгуляванне ў сферы інтэрнэта. Інтэрнэт як глабальнае грамадскае дабро. Лічбавая няроўнасць і кіраванне інтэрнэтам. Дыскусіі па пытаннях кіравання інтэрнэтам на сучасным этапе.
5. Лічбавыя медыі і грамадства.
Курс прызначаны для фарміравання тэарэтычных і метадалагічных навыкаў, неабходных для даследавання ўзаемасувязі развіцця новых сродкаў інфармацыі і сацыяльных зменаў. Публічная сфера і блогасфера. Ідэнтычнасць як уласнасць і панаптыкон 2.0. Сацыяльныя платформы, супольнасці і публікі. Супольная вытворчасць кантэнту. Peer production. Культ вікіпедыі. Інтэрнэт рэчаў. Інтэрнэт як канфлікт ідэалогій. Рэпрэзентацыя і сімуляцыя. Тэорыі сетак. Сінгулярнасць, трансгуманізм і біямедыя. Адукацыя ў лічбавым свеце. Нацыяналізм, постнацыяналізм і лічбавая ўлада.
6. Тэорыя і практыка аргументаванай дыскусіі.
Аргументацыя і рыторыка. Фармальная і нефармальная аргументацыя. Гісторыя вывучэння аргументацыі ў дыскусіях. Комплексная структура аргумента. Канструяванне паслядоўнасці аргументаў. Стазіс. Атака і напад у дэбатах. Мова і стыль аргументацыі. Ацэнка фактаў доказу. Разважанне: ад часткі – да цэлага. Разважанне на аснове параўнанняў. Вызначэнне суадносінаў. Ад прычыны – да наступства. Агульнапрынятыя сцверджанні і фармальныя аргументы. Праўдзівасць і памылкі. Публічная дыскусія і дэмакратыя.
7. Літоўская мова для пачаткоўцаў.
Знаёмства слухачоў з літоўскай мовай для жыцця ў Літве. Фарміраванне ведаў і моўных навыкаў для пачаткоўцаў (узровень А1). Навучанне лексіцы і навыкам камунікацыі на актуальныя штодзённыя тэмы. Фарміраванне здольнасцяў арыентавацца ў канкрэтнай сітуацыі.
Працягласць навучання: працягласць кожнага курса – 7 тыдняў.
Тэрмін навучання: сакавік – чэрвень 2013 г. Пачатак навучання – зыходзячы з камплектавання груп.
Мова: руская (некаторыя курсы могуць утрымліваць дадатковыя матэрыялы на англійскай мове з абмеркаваннем на рускай).
Хто можа ўдзельнічаць: выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ (маюць зніжку 50%), выкладчыкі ВНУ, каледжаў, агульнаадукацыйных установаў, ліцэяў, гімназій, іншых навучальных установаў, адукацыйных і кансалтынгавых цэнтраў, а таксама ўсе жадаючыя.
Патрабаванні да ўдзельнікаў: наяўнасць навыкаў працы з пакетам офісных праграм і ў сеціве Інтэрнэт. Навучанне ажыццяўляецца ў модульным аб’ектна-арыентаваным дынамічным навучальным асяроддзі Moodle. Гэта сістэма кіравання курсамі з адкрытым зыходным кодам, таксама вядомая як сістэма кіравання навучаннем альбо віртуальнае навучальнае асяроддзе. Яна набыла вялікую папулярнасць сярод выкладчыкаў ва ўсім свеце як сродак для стварэння дынамічных вэб-сайтаў для вучняў. Выкарыстоўваючы Moodle, выкладчыкі ствараюць дыстанцыйныя курсы, напаўняючы іх зместам у выглядзе тэкстаў, дапаможных файлаў, прэзентацый, апытальнікаў ды інш. У склад навучальных курсаў могуць таксама ўваходзіць такія навучальныя матэрыялы, як анатацыі, рэсурсы, заданні, урокі, лекцыі, чаты, відэаролікі, тэмы абмеркаванняў. Сістэма таксама забяспечвае камунікацыйнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, якое ажыццяўляецца ў форме інтэрнэт-канферэнцый – форумаў, дыскусій, а таксама абмену паведамленнямі, якія ўтрымліваюць, у тым ліку, заданні, адказы на заданні і каментары. Каб выкарыстоўваць Moodle, слухачам дастаткова мець камп’ютар, web-браўзэр, адрас электроннай пошты і доступ у сеціва Інтэрнэт, што робіць выкарыстанне гэтага навучальнага асяроддзя зручным як для выкладчыкаў, так і для навучэнцаў. Па выніках выканання слухачамі заданняў выкладчыкі могуць выстаўляць адзнакі і даваць каментары. Такім чынам, Moodle з’яўляецца цэнтрам стварэння навучальнага матэрыялу і забяспечвае інтэрактыўнае ўзаемадзеянне паміж удзельнікамі навучальнага працэсу.
Кожны курс каштуе 60 еўра.
Пасля паспяховага праходжання курсаў удзельнікі атрымліваць сертыфікат ЕГУ.
Заяўкі прымаюцца на адрас elearning@ehu.lt у адвольнай форме з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, роду заняткаў і абраных курсаў.
Паводле інфармацыйнага ліста
ЕГУ: Дыстанцыйныя курсы для выкладчыкаў
06.02.2013