Архіў навін
В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: «Аверсэв», 2006. У дапаможніку прапануецца методыка вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай.
В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: «Аверсэв», 2006.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны.
Сцягнуць /
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: Дапаможнік для настаўнікаў. Мінск: «Литература и Искусство», 2008. Выдавецкая серыя «Настаўніку-наватару». Зборнік распрацовак урокаў розных жанраў.
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: Дапаможнік для настаўнікаў.
Мінск: «Литература и Искусство», 2008. Выдавецкая серыя «Настаўніку-наватару».
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага і метадычнага аспектаў будзе цікавым і карысным не толькі для настаўнікаў-практыкаў, але і для выкладчыкаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў — для ўсіх, хто цікавіцца здабыткамі сучаснай і найноўшай літаратуры.
Сцягнуць /
На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзена праграма факультатыўных заняткаў для VI–IX класаў «Краязнаўства».
Сцягнуць /
На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзена праграма факультатыўных заняткаў для VI–IX класаў «Краязнаўства».
Сцягнуць /
На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзены новыя навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры: - Рыхтуемся да алiмпiяды па беларускай мове: лiнгвiстычны конкурс; - Матэрыялы навучальнага дапаможніка па беларускай літаратуры для IX класа; - Складаны сказ без складанасцi.
На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзены новыя навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры:
- Рыхтуемся да алiмпiяды па беларускай мове: лiнгвiстычны конкурс;
- Матэрыялы навучальнага дапаможніка па беларускай літаратуры для IX класа;
- Складаны сказ без складанасцi.
Сцягнуць /
Антаніна Хакімава, Вячэрні Брэст
1 верасня ў адным з чатырох першых класаў 34-й пачатковай школы настаўніца павітаецца са сваімі вучнямі па-беларуску. І выкладанне ўсіх прадметаў чатыры гады будзе весці па-беларуску. Безумоўна, для горада гэта падзея. Нагадаем, што ў Брэсцкай вобласці з 607 агульнаадукацыйных устаноў 334 вядуць выкладанне прадметаў на беларускай мове. У той жа час у самім абласным цэнтры навучанне на роднай мове арганізавана толькі ў гімназіі № 3 з музычна-харэаграфічным ухілам. Адкрыццё яшчэ аднаго беларускамоўнага класа стала магчымым дзякуючы настойлівасці бацькоў і падтрымцы з боку адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.
Ініцыятыву праявілі адразу дзве сям'і.




Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «Фокус» — зборнік артыкулаў «Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».