Архіў навін
Как научить начинающих ориентироваться в информации, НЕ доверять рекламе, работать с фотографиями, сравнивать мультик со сказкой и находить м
Дзеці ў гульнявой форме будуць атрымліваць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі, размаўляць пра людзей і ўвесь свет. Заняткі бясплатныя і будуць праходзіць у Цэнтры беларускай мовы (Гомель, вул. Працоўная, 7а, кабінет 14).
Аляксей Братачкін разбіраецца, як мяняліся падручнікі гісторыі Беларусі за апошнія 30 гадоў, што азначае «эра Марзалюка» ў гістарыяграфіі, чаму вяртаецца савецкі тэрмін «усенародная барацьба» ў гісторыі Другой сусветнай вайны і дзеля чаго сярод рэкамэндаваных герояў у падручніках зявіліся праваслаўныя святары.
Лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць! Прапануем відэа майстар-класаў, лекцый, дыскусій, якія правялі ўдзельнікі першай нацыянальнай (не)канферэнцыі EdCamp Belarus.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2018». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2018 г, 24:00
Дар'я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі №34 г. Мінска, падрыхтавала да ўрока ведаў "Мне пашчасціла тут нарадзіцца" гульню. Ёй можна скарыстацца і падчас класнай ці інфармацыйнай гадзіны.
1 верасня павінен быў адбыцца адукацыйны пікнік - сямейнае свята з нагоды пачатку навучальнага года. Аднак яго забаранілі. Яўгенія Пастэрнак апублікавала свой тэкст "Праблемы падлеткаў вачыма дзіцячай пісьменніцы" , які яна рыхтавала для пікніка. Прапануем нататкі для пікніка Тамары Мацкевіч пра альтэрнатыўную адукацыю ў Беларусі.
Вось усе прызвычаіліся наракаць на настаўнікаў. Паглядзім цяпер, як адрэагуюць бацькі на сёлетнія новаўвядзенні Міністэрства адукацыі. Ці лепшыя яны за тых настаўнікаў-канфармістаў? Ці здольныя яны абараніць сваіх дзяцей?
"Сярод часткі бацькоў і часткі настаўнікаў "савецкай фармацыі» (і ўзрост тут ні пры чым) - паніка, трэш і угар: "Ай-ай-ай! Дзеці будуць толькі гуляць! "
Шаноўныя калегі-педагогі! Дарагія бацькі школьнікаў!
Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Ведайце, што мы разам, і калі мы разам - мы здолеем змяніць нашу адукацыю да лепшага.