Вось усе прызвычаіліся наракаць на настаўнікаў. Маўляў, яны не маюць адвагі абараніць сябе ад неправамерных загадаў і неўласцівых абавязкаў, не думаюць пра дзяцей, калі не даюць ім патрэбныя веды, заганяюць у піянеры-брсмы, зрываюць урокі дзеля хакея ці парада…
Паглядзім цяпер, як адрэагуюць бацькі на сёлетнія новаўвядзенні Міністэрства адукацыі. Ці лепшыя яны за тых настаўнікаў-канфармістаў? Ці здольныя яны абараніць сваіх дзяцей?
Які сюрпрыз чакае старшакласнікаў?
А адбылося вось што. 28 жніўня 2018 г. Міністэрства адукацыі выдала загад № 669 «Об организации образовательного процесса по трудовому обучению по программе профессиональной подготовки рабочих (служащих) в X (XI) классах учреждений общего среднего и специального образования в 2018/2019 учебному году».
У адпаведнасці з ім старшакласнікі ўказаных класаў павінны будуць прысвяціць не менш за 6 (ШЭСЦЬ!) гадзін на тыдзень атрыманню рабочай прафесіі ( дакладна кажучы, ведаў, якія ім ніколі ў жыцці не спатрэбяцца).
Спіс дазволеных прафесій рэгламентаваны тым жа дакументам, і, відаць, мала змяніўся з часоў сумнавядомых УПК 30-гадовай даўніны.
Гэта значыць вучняў 3-й ступені (10-11 класы), на якую, па задуме Міністэрства адукацыі, павінны прымацца толькі тыя, хто выбраў для сябе працяг навучання ў ВНУ, будуць вучыць на даяра, аператара ЭВМ, машыністку ці буракавода. А калі ў вашай школе не будзе неабходнага абсталявання для прафесійнага навучання: каровы, перфакарт для ЭВМ «Минск-32», ці друкавальнай машынкі «Любава», нічога страшнага. У спісе прафесій ёсць не пыльныя і больш патрэбныя дзяржапарату: агент (шкада, не ўказана якой выведкі), мадэль, бармэн, дэманстратар адзення, прычосак і пластычных поз. На жаль, кіроўцу аўтамабіля выключылі са спісаў, хаця навыкі гэтай прафесіі маглі б спатрэбіцца кожнаму. Так што, калі ваша дзіця прыдзе са школы «пад мухай», гэта значыць яго вучаць рабочай прафесіі – як на смак вызначыць прапорцыю рому ў махіта.
Каб не думалі, што гэта жарт, вось пералік прафесій для тых, хто пасля базавай адукацыі вырашыў не ісці ў каледжы, каб гэтыя ж прафесіі там набыць, а разлічваў рыхтавацца да іншых.
Автоклавщик
Бармен
Бетонщик
Брошюровщик*
Буфетчик*
Вафельщик
Визажист
Вышивальщица текстильно-галантерейных изделий
Вязальщица
Гончар
Горничная*
Демонстратор одежды
Демонстратор пластических поз
Демонстратор причесок
Дояр
Живописец*
Животновод
Изготовитель художественных изделий из пластмасс*
Исполнитель художественно-оформительских работ
Каменщик
Кассир билетный*
Кассир торгового зала
Кладовщик*
Комплектовщик деталей игрушек
Комплектовщик товаров*
Кондитер
Контролер по учету и реализации теплоэнергии*
Копировщик
Косметик
Льновод
Маляр
Маляр
Мастер по маникюру*
Мастер по педикюру*
Младшая сестра милосердия*
Модель
Монтажник санитарно-технических систем и оборудования
Мостовщик
Облицовщик-плиточник
Обработчик справочного и информационного материала
Овощевод
Оператор копировальных и множительных машин
Оператор машинного доения
Оператор связи
Оператор швейного оборудования
Оператор электронно-вычислительных машин (персональных электронно-вычислительных машин)
Оператор электронного набора и верстки
Официант
Парикмахер
Пекарь*
Печник
Плотник
Плотник-бетонщик
Повар
Полевод
Приемщик товаров
Проводник пассажирского вагона
Продавец
Рабочий зеленого строительства*
Рабочий по благоустройству населенных пунктов (производственных территорий)
Радиомонтер по обслуживанию сетей телевидения и радиовещания
Резчик по дереву и бересте
Садовник
Садовод
Свекловод
Слесарь-сборщик бытовой техники
Слесарь по ремонту автомобилей
Слесарь по ремонту подвижного состава
Слесарь по ремонту сельскохозяйственных машин и оборудования
Слесарь-ремонтник
Слесарь-сантехник
Сортировщик почтовых отправлений и печатных средств массовой информации
Столяр
Трафаретчик
Укладчик напольных покрытий
Формовщик теста
Фотограф
Фрезеровщик
Цветовод*
Цветочница*
Член бригады объекта быстрого обслуживания (ресторана)
Швея
Штукатур
Электромонтер линейных сооружений электросвязи и проводного вещания
Электромонтер по обслуживанию и ремонту аппаратуры и устройств связи
Электромонтер по эксплуатации электросчетчиков
Агент
Агент по туризму
Агент рекламный
Делопроизводитель
Машинистка
Помощник воспитателя
Секретарь
Социальный работник
Фота: Сёлета IT-краіна будзе таксама рыхтаваць "аператараў ЭВМ", як і 30 год таму.
Якія наступствы мае гэтае новаўвядзенне?
Па-першае, у дзяцей на 3-й ступені адукацыі, калі сапраўды ідзе лакалізацыя намаганняў для падрыхтоўкі да сапраўднай прафесійнай дзейнасці, забіраюць 6 гадзін, каб рыхтаваць да таго, чым яны ніколі не будуць займацца. Дзяржава траціць на гэта вялікія грошы, а галоўнае, найкаштоўнейшы для дзіцяці час, замест арганізацыі заняткаў патрэбнымі прадметамі. Калі краіне не хапае сантэхнікаў і бармэнаў, і на базе ліцэяў і прафесійных цэнтраў іх здольныя навучыць, чаму гэтым дзецям туды і не паступаць? Рытарычнае пытанне.
Па-другое, цяпер максімальна дапушчальная нагрузка супадае з гадзінамі вучэбнага плану і школы не змогуць выдзеліць час на факультатывы па запытах бацькоў і дзяцей. Гэта значыць, дзеці пазбавяцца магчымасці паглыблення ведаў у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі, а настаўнікі - гадзін.
Па-трэцяе, бацькам і дзецям не пакінулі аніякай альтэрнатывы: для таленавітых і больш здольных сёлета скасавана магчымасць паступіць у гімназію, ці ліцэй (3 ліцэі для таленавітых дзяцей ліквідавалі раней, некаторыя знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі). Тэрытарыяльная прывязка не дае права выбару іншай школы, калі настаўніцкі склад сваёй не можа забяспечыць добры ўзровень навучання. Ды і калі ў вашай школе будуць рыхтаваць толькі агентаў і даяроў, вы не зможаце перайсці ў іншую, каб набыць прафесію хаця б медсястры ці сантэхніка.
Калі бацькі старшакласнікаў праглынуць такі здзек з найбольш разумных вучняў, няхай не наракаюць на кепскіх настаўнікаў. Бараніць сваіх дзяцей – абавязак бацькоў. А наша справа – справа настаўнікаў і ўсяго беларускага грамадства – дапамагчы ім у гэтым. Бо ідзе планамернае знішчэнне інтэлектуальнай часткі новай генерацыі краіны.
Тамара Мацкевіч, Nastaunik.info
3.09.2018