Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.03.2013

Кася Крот, Твой стыль (Гародня)

Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.
Іна Соркіна: Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.
Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.
Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.

04.03.2013

Сёння спаўняецца 55 год педагогу, філолагу і грамадскаму дзеячу Лявону Баршчэўскаму.
Карыстаючыся нагодай, выказваем сп.Лявону шчырае захапленне і шанаванне, зычым натхнення, здароўя ды працоўнага плёну!

04.03.2013

Магілёўскі тэлеканал ТВ-2 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з магілёўскай гімназіі №1 стаў пераможцам гарадскога фестываля педагагічных ідэй «Настаўнік года – 2013». Чым жа Юрый Каласоўскі ўразіў журы?
Вынаходзіць веласіпед не прыйшлося: дапамагло супрацоўніцтва з польскімі калегамі, якія ўжо даўно карыстаюцца методыкай «Актыўная ацэнка». Настаўнік першай гімназіі горада і сам праводзіць урокі па гэтай тэхналогіі, і калегам раіць.

04.03.2013

Арганізацыйны сход – 11 сакавіка

Бясплатныя заняткі для школьнікаў 7 – 10 класаў па вуснай і пісьмовай беларускай мове з вядомымі філолагамі, а таксама па гісторыі са слыннымі гісторыкамі ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка (панядзелак). Пачатак: 17.30.

04.03.2013

Тэма нумару: Адукацыя на постсавецкай прасторы

- Як працуе прафсаюз літоўскіх настаўнікаў
- Як падвысіць прэстыж прафесіі настаўніка – прапановы ўкраінскіх эксператў
- Прафесар Гія Нодзія пра рэформу адукацыі ў Грузіі
- Абвесткі: магчымасці, праграмы, конкурсы

04.03.2013

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №23–24

Адукацыя на постсавецкай прасторы:
- Як працуе прафсаюз літоўскіх настаўнікаў
- Як падвысіць прэстыж прафесіі настаўніка – прапановы ўкраінскіх эксператў
- Прафесар Гія Нодзія пра рэформу адукацыі ў Грузіі
- Абвесткі: магчымасці, праграмы, конкурсы

01.03.2013

На рэсурсе change.org ідзе збор подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.
«Катастрафічны стан нацыянальнай мовы праяўляецца (сярод іншага) і ў тым, што абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе», – кажа ініцыятарка звароту Іна Соркіна.
Калі Вы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску, далучайце свой голас! 

01.03.2013

Апошні тэрмін – 1 красавіка

Урад Літвы прапануе 4 віды стыпендый для студэнтаў, магістрантаў і даследчыкаў з Беларусі:
1. Стыпендыі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на кароткі тэрмін у любой сферы (мінімальная працягласць навучання – 5 месяцаў, поўная працягласць навучаня не можа перавышаць 10 месяцаў).
2. Даследчая стыпендыя для аспірантаў (мінімальная працягласць навучання – 1 месяц, працягласць навучання не можа перавышаць 10 месяцаў).
3. Даследчая стыпендыя для лектараў і даследчыкаў (мінімальная працягласць – 1 месяц, поўная працягласць даследчага візіту не можа перавышаць 10 месяцаў).
4. Стыпендыі на ўдзел у летніх курсах літоўскай мовы і культуры.

27.02.2013

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года

Мэта праграмы малых грантаў амбасады ЗША – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць: грамадскаму дыялогу; ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў; сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў; мясцоваму самакіраванню; інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва; гендэрнай роўнасці; рэформам рынкавай эканомікі; захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.

26.02.2013

Апошні тэрмін – 27 лютага

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ў сакавіку – красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».
У рамках навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры ўзаемазвязаныя інтэрактыўныя семінары і два вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зладжана дзейнасць удзельнікаў па замацаванні атрыманых ведаў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізаваны абмен досведам у рамках Партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».
Выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.

Старонкі