Архіў навін
Настаўніца гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско працягвае знаёміць нас са сваім унікальным курсам беларускай мовы для вучняў пачатковай школы, якія гадуюцца ў рускамоўным асяроддзі (а такіх сёння, вядома, абсалютная большасць). Гэтым разам прапануем вам яе дапаможнік «Выкарыстанне праектна-тэматычнага падыходу да засваення новай лексiкi на ўроках беларускай мовы».
Спампаваць дапаможнік (doc, 630 КБ)
Спампаваць прэзентацыю да тэмы «Лясныя жыхары» (ppt, 0,8 МБ)
Тэматычны падыход пры вывучэнні беларускай мовы
Настаўніца гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско працягвае знаёміць нас са сваім унікальным курсам беларускай мовы для вучняў пачатковай школы, якія гадуюцца ў рускамоўным асяроддзі (а такіх сёння, вядома, абсалютная большасць). Гэтым разам прапануем вам яе дапаможнік «Выкарыстанне праектна-тэматычнага падыходу да засваення новай лексiкi на ўроках беларускай мовы».
Спампаваць дапаможнік (doc, 630 КБ)
Спампаваць прэзентацыю да тэмы «Лясныя жыхары» (ppt, 0,8 МБ)
Спампаваць прэзентацыю «Вавёрка» (ppt, 1 МБ)
Спампаваць прэзентацыю «Умкіны казкі" (ppt, 1,4 МБ)
Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны
Унікальная інфармацыйна-краязнаўчая вэб-пляцоўка ствараецца на Зэльвеншчыне.
Пад адным электронным «дахам» сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.
Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.
Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесьце часопіс «БЭЗ», быў выдаўцом мясцовай газэты «Зяльвяначка», адным з аўтараў кнігі «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».
Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: «Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сціпла і годна квітнее не толькі ў маі, але і, у адрозьненні ад сапраўднага бэза, Заўжды».
Пазнаёміцца са зместам вэб-пляцоўкі можна па адрасе zelva-bez.com.
Паводле www.t-styl.info
Пошук выхавацеляў
Шукаем 2 педагогаў для працы ў беларускамоўнай групе дзетак 3–4 год у дзіцячым садку ў Сухарава.
Падрабязнасці можна высьветліць па тэл. +375 29 395 73 99
Летняя школа юных фізікаў у Канадзе
Канадскі інстытут тэорыі фізікі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросце 17–18 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай, у перыяд з 8 па 22 жніўня 2009 году.
Інстытут бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і навучанні. Замежныя навучэнцы забяспечваюць праезд туды і назад да міжнароднага аэрапорта Пірсан у г. Таронта, а таксама медыцынскую страхоўку.
Праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў Інстытута тэорыі фізікі Перыметр атрымалі афіцыйную падтрымку Канадскай камісіі па справах ЮНЭСКА. Поўную інфармацыю аб інстытуце і яго праграмах можна знайсці на вэб-сайце інстытута – www.perimeterinstitute.ca.
Анкету ўдзельніка і інструкцыю па яе запаўненні можна знайсці па адрасе www.youngphysisists.ca. Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка 2009 году.
Паводле сайта Міністэрства адукацыі
Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.
Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)
Дапаможнік па геаграфіі мацерыкоў
Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.
Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)
Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д.
Урок-канферэнцыя па фізіцы «Атамы і выпраменьванне»
Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д. Варта адзначыць, што такая форма правядзення ўрока надзвычай карысная для настаўнікаў прыродазнаўчых прадметаў, калі падаецца, што распачаць дыскусію складана (усё быццам бы адназначна і дыскутаваць няма аб чым). Таму арыгінальная распрацоўка Аляксандра Плятнёва будзе карыснай не толькі настаўнікам фізікі.
Сустрэча БМА для настаўнікаў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае зацікаўленых настаўнікаў на сустрэчу прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці, якая пройдзе ў сярэдзіне сакавіка з удзелам аўтараў кнігі “222 альбомы беларускага року”
В.Мартыненкам і А.Мяльгуём.
Адабраныя настаўнікі атрымаюць камплект дыскаў і кнігі прысвечаныя беларускай музыцы. Арганізатары аплочваюць дарогу.
Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефоне 6490888, ці на email: w1979@tut.by да 5 сакавіка.