Архіў навін
Школьныя канікулы падоўжылі да 6 лістапада.
У сувязі з ростам вострых рэспіраторных захворванняў учора было аб’яўлена аб працягу на тыдзень канікулаў для школьнікаў Мінска. Да Мінска можа далучыцца Маладзечна, Жлобін, Бабруйск і некаторыя гарады Брэстчыны. Аб гэтым заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае БЕЛТА. «Гэтыя рашэнні носяць лакальны характар, мы будзем прымаць іх для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання эпідэмічных працэсаў сярод насельніцтва», – сказала яна. Валянціна Качан адзначыла, што медустановы рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі да 30%. Хварэюць у асноўным дзеці.
Паводле tut.by
Конкурс «Цішоткі вольных беларусаў"
У межах конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” прапануецца даць адказ на пытанне «Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі?" у форме малюнка (дызайнэрскага прынта) для майкі (цішоткі).
Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by арганізатары прымаюць
варыянты малюнкаў (прынтаў), якія далей, магчыма, знойдуць увасабленне
на цішотках беларусаў.
Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароджаньні за першае, другое і
трэцяе месца.
Усе конкурсныя работы будуць змешчаныя на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by, таксама плануецца правядзенне выставы ў галерыі мастацтваў "Ў". Усе ўдзельнікі конкурсу па распрацоўцы малюнкаў пасьля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.
Шукаем настаўніка беларускай мовы
У гімназію № 23 патрэбны настаўнік беларускай мовы вышэйшай альбо першай катэгорыі. Тэлефон працоўны 2848716. E-mail: gymn23@minsk.edu.by.
Паводле http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940
Трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў
Трэнінг “Еўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца 12–18 красавіка 2010 году.
Мэтавая группа: кіраўнікі праектаў, моладзевыя лідэры, моладзевыя работнікі.
Мэта – стымуляваць развіцьцё патрабавалнага (крытычнага), дэмакратычнага і еўрапейскага грамадства і падтрымка рэалізацыі і падвышэньне якасці праграмы «Моладзь у дзеянні»; падтрымка прафесійнага развіцця моладзевых работнікаў і лідэраў праз развіццё крытычнага разумення Еўрапейскага Грамадзянства і выкарыстанне яго патэнцыяла ў працы з моладзю.
Працоўная мова – англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 году.
я інфармацыя па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Выстава творчасці студэнтаў і для студэнтаў
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» ладзяць конкурс работ студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада.
Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7–8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў Мінску.
Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:
* правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце;
* адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;
* праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;
* беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.
Гэтыя тэмы не з'яўляюцца адзінымі магчымымі, таму творчасць і цікавы падыход вітаецца.
Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай
Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)
Прэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны»
Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай
Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)
Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску
«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.
Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.
Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы
Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.
Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)
Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.
Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)