Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.08.2009

Старшакласнікаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах
Праект Кодэкса аб адукацыі, які мяркуецца разгледзець у першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадугледжвае адлічэнне з навучальных устаноў за непаспяховасць па трох прадметах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, паведамляе БЕЛТА.
Адлічэнне са школ магчыма толькі на старэйшай ступені — 10–11-я класы. «Лічыцца, што да 9-га класа ўключна на дзіця яшчэ можна паўплываць, пераканаць, выхаваць», — растлумачыў ён.
Пры гэтым Уладзімір Зданович адзначыў, што дэпутатам пакуль не зусім зразумелы тэрмін «непаспяховасць»: Адзін бал па дзесяцібальнай сістэме — гэта таксама дадатная адзнака, і гэтае пытанне неабходна канкрэтызаваць».
Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш за 10 дзён заняткаў і сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Беларусь можа стаць першай краінай, якая прыняла Кодэкс аб адукацыі.
Паводле сайта naviny.by

10.08.2009

Крытычнае мысленне – падрыхтоўка да пачатку навучальнага году

У жніўні, калі спадае спёка, вецер прахалоджвае галаву і спрыяе халоднаму і цвярозаму погляду на тое, што робіцца навокал. А для таго, каб гэта не зводзілася да простых назіранняў за тварамі ў тэлевізары, існуе спосаб пазнавання свету, вядомы як крытычнае мысленне. Менавіта яму быў прысвечаны настаўніцкі семінар «Думка, дыскусія, дзеянне – развіццё грамадскіх навыкаў вучня, якое стымулюе фармаванне грамадзянскіх паводзінаў".

Удзельнікі мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.

Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, выкарыстаных падчас правядзення настаўніцкім семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення.

Сцэнар трэнінгу «Вучымся рэалізоўваць праекты» (doc, 62 КБ)

Сцэнар трэнінгу «СМІ ў грамадстве» (doc, 93 КБ)

Сцэнар трэнінгу «Як вырашаць мясцовыя праблемы» (doc, 77 КБ)

Сцэнар трэнінгу «Думка, дыскусія, дзеянне – метады стымулявання навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблем» (doc, 200 КБ)

06.08.2009

Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)

06.08.2009

Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (+Фота)

04.08.2009

Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання

Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання.
Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/
Спампаваць тут

03.08.2009

Ад англійскай да мальтыйскай і японскай

У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула

Школа адукатараў-2009

Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах.

Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць 4–6 верасня 2009 г., пазнаёмяцца з метадалогіяй распрацоўкі праграм адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэтавых групаў, мэты і задач, крытэрыяў ацэнкі паспяховасці мерапрыемства, складанне праграмы, выбар трэнераў/фасілітатараў/экспертаў і г.д.), навучацца складаць заяўкі на падтрымку адукацыйна-асветніцкіх праектаў і асобных мерапрыемстваў, атрымаюць досьвед фасілітацыі такіх мерапрыемстваў.

Аўтары самых цікавых ідэяў адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў атрымаюць магчымасць правесці іх у межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 20 да 27 верасня 2009 г.! Тэма Тыдня – «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да лепшай якасці жыцця».

Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую анкету-заяўку, узор якой прыкладзены асобным файлам, а таксама рэкамендацыйны ліст у вольнай форме ад імя прадстаўніка кіраўніцтва арганізацыі.

03.08.2009

Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»

Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.

Спампаваць матэрыял

Старонкі