Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.10.2008

Адвечная праблема – дысцыпліна… Тыя, каму не паступаць у ВНУ, раптам пачынаюць замінаць працэсу навучання тых, каму паступаць. А ўвага настаўніка да адных прыводзіць да страты кантролю над астатнімі. Што рабіць? Заклікаць да сумлення? Прыстрашыць двойкай або бацькамі?...Свае гульнявыя прыёмы засяроджвання ўвагі занадта ўзбуджанай аўдыторыі прапануюць доктар педагагічных навук Вячаслаў Букатаў і кандыдат педагагічных навук Аляксандра Яршова.

29.10.2008


Практыкаванні на ўтрыманне ўвагі: гульнявая прафілактыка галёрачных настрояў

Адвечная праблема – дысцыпліна… Тыя, каму не паступаць у ВНУ, раптам пачынаюць замінаць працэсу навучання тых, каму паступаць. А ўвага настаўніка да адных прыводзіць да страты кантролю над астатнімі. Што рабіць? Заклікаць да сумлення? Прыстрашыць двойкай або бацькамі?..

Свае гульнявыя прыёмы засяроджвання ўвагі занадта ўзбуджанай аўдыторыі прапануюць доктар педагагічных навук Вячаслаў Букатаў і кандыдат педагагічных навук Аляксандра Яршова.

Крыніца: www.cs-network.ru

Cпампаваць тут(doc, 70 КБ)




29.10.2008

Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”

Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляюць Чацвёрты Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”

Тэмы малюнкаў:

* Жылі-былі...

* Часіны году. Пейзаж.

* Гарадская мелодыя.

* Далёкія падарожжы (па матывах твораў Гамера).

* Дарагі мой чалавек.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 4 да 21 году.



29.10.2008

Здарэнне на з'ездзе БРСМ
Двое моладзевых актывістаў з Партыі БНФ і АГП Франак Вячорка і Міхась Пашкевіч здолелі павітаць калегаў на з'ездзе БРСМ, які адбываецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Што было далей, чытайце у «Нашай Ніве»  і на Свабодзе

28.10.2008

Запрашаем на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Калі вы:
- цікавіцеся гісторыяй свайго горада і краіны, традыцыяй і культурай Беларусі;
- хочаце знайсці сабе аднадумцаў і пазнаёміцца з тымі, каго цікавяць тыя ж пытанні, што і вас;
- імкнецеся спазнаваць штосьці новае і цікавае ў коле сяброў ці дзяліцца з імі сваімі ведамі,
мы запрашаем вас на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Пад час семінара вы змажаце даведацца:
- пра арганізацыі, ініцыятывы, людзе

28.10.2008

Агляд адукацыйных навінаў
- Зменены ўмовы конкурсу на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў >>>
- У Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, кажуць пра небяспеку закрыцця гуртка саломапляцення. Прычынай называюць камерцыялізацыю дзіцячай установы. У памяшканні, дзе быў гурток, будзе школа для падрыхтоўкі ... да школы.

28.10.2008

Фільм «Галерэя Ады» адзначаны прызам Савета Еўропы
Уладзімір Колас Спэцыяльны прыз Савета Еўропы за 2008 год за фільм «Галерэя Ады» атрымаў беларускі рэжысёр і педагог, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас. Фільм паказвае жыццё беларускай вёскі Германавічы праз лёс яе жыхароў. Галоўная гераіня – былая настаўніца рускай мовы Ада Райчонак., якая заснавала у сваёй весцы мастацкую галерэю і штогод ладзіць мастацкія пленэры для таленавітай моладзі.

27.10.2008

СЕМІНАР ПА ЭКАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ
Сэмінар “Экалагічная адукацыя і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Досвед Даніі, перспектывы Беларусі” адбудзецца 28–30 кастрычніка ў Мінску. Семінар вядзе эксперт у галіне экалагічнай адукацыі дацкага згуртавання экалагічных арганізацый Danish Outdoor Council. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, установаў адукацыі ды сябры групы “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” Зялёнай Сеткі. Усе выдаткі ўключаныя.
Дадатковую інфармацыю пра семінар глядзіце далей.
Заяўкі на ўдзел у адвольнай форме з пазначэннем арганізацыі прымаюцца на э-мэйл: yaroslav.bel@gmail.com
Паводле ngo.by

25.10.2008

Конкурс “Сонечны свет-2008”

Выхаванцы дзіцячых установаў запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным фотаконкурсе “Сонечны свет – 2008”.
Апошні тэрмін падачы работ на конкурс – да 15 лістапада.
Кантакты: Юры Дрэмін, e-mail konkurssunny@yandex.ru.


Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»




24.10.2008

Ведай свае грошы!

Багата ілюстраваная, на добрай паперы кніга «Калекцыйная спадчына Вялікага Княства» нарадзілася з ініцыятывы супольнасці карыстальнікаў парталу «Ізрой».

Мэта кнігі — паказаць сучаснікам спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Трое з цяперашніх аўтараў (Дз.Гулецкі, А.Грамыка, А.Крываручка) летась ужо выдалі кнігу «Манеты Беларусі да 1707 году».

Першы раздзел кнігі прысвечаны картам і гравюрам, што звязаныя з ВКЛ. Гэта першая спроба сістэматызаваць цікавую, але малавядомую для большасці галіну нашай спадчыны. Прадстаўленыя вядомыя і малавядомыя старажытныя карты ВКЛ і гравюры беларускіх гарадоў. Ёсць табліцы з аўкцыённымі коштамі некаторых выданняў.

Напрыканцы кнігі пададзеныя парады — «Карты ў інтэр’еры» — аб правільным развешваньні, даглядзе і захоўванні старажытных картаў і гравюраў.

Другі раздзел кнігі прысвечаны манэтам, што абарачаліся на землях Беларусі ад часоў Ягайлы да апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. Змешчаны пашыраны каталог з прыблізнымі коштамі на беларускім рынку.

Прадстаўленыя даследаваньні беларускіх нумізматаў па літоўскіх манетах Аляксандра Казіміравіча і Жыгімонта Старога, полацкіх фальшыўках лівонскіх манет, літоўскіх барацінках 1660—1661 гг. і вытворчасці манет за часамі Панятоўскага. Чытача зацікавіць таксама невялікія зацемкі «Цікавыя факты», пададзеныя ці не на кожнай старонцы аб працы мынцаў (манетных двароў), каралеўскія прывілеі і іншыя падзеі, звязныя з вытворчасцю манет на землях ВКЛ.

Трэці раздзел прадстаўляе прыватныя пячаткі ВКЛ. Кніга прапануе шматлікія фота пячатак літоўскай шляхты, заможных месцічаў і габрэйскіх гандляроў, што захоўваюцца ў прыватных калекцыях і публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.

Паводле Нашай Нівы



Старонкі