Архіў навін
Сцэнар Калядаў
Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай.
Спампаваць сцэнар
Спампаваць тэксты песень
Творчы конкурс “Сямейны альбом. 1989–2009”
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе, прысвечаным 20-ай гадавіне ад моманту падзення Берлінскага мура і аб’яднання Германіі.
Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, можна дасылаць сямейныя гісторыі ў выглядзе фотаздымкаў, калажоў, малюнкаў, фільмаў, што адлюстроўваюць імгненні таго пераломнага моманту ў жыццях не толькі немцаў, але і беларусаў.
Мовы конкурса: нямецкая, беларуская, руская.
Апошні тэрмін – да 30 верасня.
Працы трэба дасылаць на эл.пошту volontaer@minsk.goethe.org альбо звычайнай поштай з пазнакай «Сямейны альбом» на адрас Інстытута імя Гётэ ў Мінску: Вул. Фрунзе 5, 220034 Мінск.
Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Летнік для аматараў птушак
З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаванні кулікоў ды іншых водна-балотных відаў птушак.
Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцавання птушак “Тураў”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам.
Выйшаў новы даведнік даведнік для абітурыентаў ССНУ
Даведнік для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў выйшаў у выдавецтве «Вышэйшая школа». Зараз выпускнікі 2009 гады могуць азнаёміцца з правіламі прыёму, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб формах навучання, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, кваліфікацыях, якія можна атрымаць у выніку навучання, уступных выпрабаваннях, леташнім прахадным бале, прыкладным плане прыёму, кошце навучання. Нялішняй будзе інфармацыя аб магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце. У даведніку адзначаныя спецыяльнасці, на якія прымаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама змешчаныя новыя праграмы ўступных выпрабаванняў на 2009 г.
Паводле газеты Звязда
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы.
ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”
Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну.
На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя.
Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў Мінску, Пр-т Газеты Праўды, 11 пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ.
Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні.
Звяртайцеся да Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю
маб + 375 29 6318569, e-mail hryn@anitex.by
Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў, вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль.
Больш пра фестываль мажна даведацца на старонцы http://www.folk.by/palyn.html
Семінар па праблемах захвання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны
Дэпартамент гісторыі і бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць 30 мая 2009 году ў Вільні другі навукова-практычны семінар па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны (першы семінар адбыўся ў лютым 2004 году ў ЕГУ, Мінск).
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, музейныя супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх і літоўскіх універсітэтаў.
Падрабязная інфармацыя – у файле.
Паводле belngo.info
Міжнародны трэнінг па працы з групамі
8-дзённы міжнародны трэнінг аб дызайне, кіраванні і ацэнцы навучання і групавых працэсаў у нефармальнай адукацыі і працы з моладдзю. Трэнінг накіраваны на трэнераў, лідэраў груп з досведам працы з моладдзю.
Мерапрыемства адбудзецца 30 мая – 7 чэрвеня 2009 году ў г. Дыліжан, Арменія.
Працоўная мова – англійская.
Удзельнікам прадстаўляецца пражыванне і сілкаванне, кампенсуецца 70% ад транспартных выдаткаў. Арганізатарамі прадугледжаны ўнёсак удзельнікаў 30 еўра.
Для ўдзелу ў трэнінгу накіруйце запоўненую заяўку на эл. адрас vrecer@dieloop.at (Marcus Vrecer) да 20 красавіка 2009 году.
Праграму трэнінга можаце спампаваць тут.
Уступная кампанія ва Уроцлаве
Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.
Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.