Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» сумесна з Цэнтрам грамадскай актыўнасці “Pryzmat” (Сувалкі, Польшча) у рамах праекта “Drogowskazy” арганізуюць працоўную сустрэчу для настаўнікаў, прысвечаную выкладанню правоў чалавека з дапамогай інтэрактыўных метадаў. Падчас працоўнай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дапаможніка для настаўнікаў па спецкурсе «Правы чалавека», распрацаванага польскімі і беларускімі выкладчыкамі-правазнаўцамі, а таксама трэнінг па яго выкарыстанні.
У дапаможніку раскрываюцца не толькі традыцыйныя тэмы (паняцці правоў чалавека, міжнародныя дакументы і сістэмы абароны правоў чалавека), але і робіцца акцэнт на спецыфічныя праблемы, звязаныя з парушэннем правоў чалавека міждзяржаўнага характару.
Працоўная сустрэча адбудзецца 15–18 снежня 2005 г. у г. Сувалкі, Польшча. Планаваны ад'езд з Гродна – 15 снежня 2005 года ў 18.00.
Да ўдзелу ў працоўнай сустрэчы будзе адабрана 20 беларускіх і 20 польскіх настаўнікаў і сацыяльных педагогаў, якія выкладаюць грамадскія дысцыпліны школьнікам старэйшых класаў, а таксама адукатараў сферы нефармальнай адукацыі, якія зацікаўлены ў далейшым практычным выкарыстанні дапаможніка.
Праезд Гродна-Сувалкі-Гродна, кошт візаў, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў аплочваюць арганізатары.
Калі Вы зацікаўленыя ва ўдзеле ў працоўнай сустрэчы, запоўніце, калі ласка, даданую анкету і дашліце яе да 18.00 2 снежня 2005 года на адрас vit_hrodna@yahoo.com.
Арганізатары паведамяць пра вынікі адбору ўдзельнікаў да 6 снежня 2005 года.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з арганізацыяй семінара, звяртайцеся да каардынатара праекту з беларускага боку Наталлі Валчэцкай па тэл. 783–69–90 альбо па электроннай пошце: zemlja@tut.by
Анкета