Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.03.2010

Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці


У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".


Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.


Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".


У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .


Паводле www.belta.by.




11.03.2010

Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы

Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.


Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.


У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.


Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.


Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.


Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.


Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .

Паводле рассылкі belngo.info

10.03.2010

Вальс развітання


Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.

Вальс развітання. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – не зменімся...

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.


Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб)




/


09.03.2010

РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі.
Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»).
Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15.

09.03.2010

Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4).
11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й.
Уваход вольны.

09.03.2010


Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

08.03.2010

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

08.03.2010

Летняя школа ў Берліне


Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь.

Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе.


я інфармацыя па-англійску – у PDF файле.


Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.


Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на e-mail: Sperfeld@boell.de (Heinrich Böll Foundation, Department for Eastern Europe, Mr. Robert Sperfeld).

Паводле adukacyja.info


/

04.03.2010

Студэнцкая канферэнцыя “Поспех праз супрацоўніцтва”

Моладзевыя грамадcкія арганізацыі «Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў" запрашаюць студэнцкія ініцыятывы i арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўні ВНУ, горадa альбо краіны, прыняць удзел у студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва», якая адбудзецца 20–21 сакавіка.
Канферэнцыя арганізуецца з мэтай занаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў для рашэння канкрэтнай студэнцкай праблемы.

Ад кожнай студэнцкай арганізацыі/ініцыятывы запрашаецца 1–2 чалавекі.
Удзельнікам кампенсуецца кошт праезду, забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Пытанні і заяўкі прымаюцца на адрас: conference.stud@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 сакавіка да 23:00.
Па пытаннях зьвяртайцеся да Яўгена па тэл.: +37529 1464794 альбо Зміцера па тэл.: +37529 7058833.

Паводле рассылкі belngo.info


/

04.03.2010

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010

Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей.

Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481



Старонкі