Архіў навін
Семінар для маладых журналістаў
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр праводзіц цыкл семінараў на тэму журналісцкага даследавання ў
Інтэрнэце.
Да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу запрашаюцца маладыя журналісты і
пачаткоўцы. Семінар адбудзецца 25 — 26 лістапада гэтага году. Пачатак
заняткаў 25 лістапада ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Газэты «Правда», 11.
Падчас семінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя аспекты
камунікацый у Сеціве: як правільна сфармуляваць запыт, як падабраць
ключавое слова, як праверыць праўдзівасьць атрыманых зьвестак, як не прапусціць галоўнага ў вялікім аб’ёме інфармацыі… На гэтыя ды іншыя
пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы, якія дапамогуць ім пры напісанні
матэрыялаў.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце фармуляр і дашліце яго да 18 лістапада 2009 г. на адрас wolf@ibb.by альбо накіруйце па факсе (017) 270–39–95.
Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гасцініцы бясплатна.
Фармуляр заяўкі і праграма семінара – у файлах Zajauka.pdf і Prahrama.pdf.
Паводле рассылкі belngo.info
Суполка Nasaunik.info у сетцы vkontakte
Запрашаем настаўнікаў-карыстальнікаў vkontakte далучацца да групы Nastaunik.info: http://vkontakte.ru/club12939011
Метад актыўнай ацэнкі
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы.
Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.
Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.
Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)
10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)
«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)
Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)
Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)
Картка-план урока (doc, 32 КБ)
Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)
Беларускі сайт, прысвечаны актыўный ацэнцы www.aacenka.by
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглая выніковай ацэнцы.
Бацькі Янкі Лапіцкага дамагліся працягу навучання сына на роднай мове
На колькі доўга і на якіх умовах гэта будзе адбывацца адказаць пакуль цяжка, бо пісьмовых адказаў на звароты бацькоў у Жодзінскі выканкам і Гімназію №1 – дагэтуль так і не паступала.
Аднак вучня, які па віне службоўцаў прапусціў цэлую навучальную чвэрць, нядаўна па тэлефоне запрасілі назад у Гімназію №1 для працягу беларускамоўнага навучання …
Нагадаем, што з-за неправамернага і дэструктыўнага бяздзеяння службоўцаў мясцовай і мінскай “выртыкалі” беларускамоўны вучань Янка Лапіцкі быў пазбаўлены права на адукацыю на роднай мове і не навучаўся ў Гімназіі №1 горада Жодзіна цэлую чвэрць.
Толькі пасля чарговага пісьмовага пратэсту бацькоў у бок Міністра Адукацыі Беларусі А.Радзькова і адказу на яго за подпісам намесніка міністра К.Фарыны, у якім урэшце з'явілася ўзгадка пра наяўную магчымасьць працягу беларускамоўнага навучаньня Янкі ў памяшканні Гімназыі №1 у Жодзіне – справа, здавалася, зрушыла з “мёртвае кропкі”.
Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11
Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)
Настаўніца зарабляе 689 тысяч беларускіх рублёў
689 тысяч беларускіх рублёў – столькі складае сярэдні заробак супрацоўніка сферы адукацыі сёлета. Гэткую лічбу назваў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што міністэрства цяпер працуе над падвышэннем заробкаў. Але калі канкрэтна і наколькі падвысяць заробкі, сп. Фарыно не паведаміў. Між тым, дэпутатка Ларыса Кузняцова сказала, што па ўзроўні заробкаў адукацыйная галіна знаходзіцца толькі на пятым месцы ў сацыяльнай сферы. Кузняцова прывяла наступныя лічбы: калі ў чэрвені сярэдні заробак у галіне адукацыі складаў 680 тысяч бел. руб, то ў сферы турызму 1 млн.230 тысяч.
Старшыня парламенцкай камісіі ў адукацыі Ўладзімір Здановіч звярнуў увагу на тое, што моцна старэюць педагагічныя кадры. Прынамсі, аж 80% дактароў навук, якія працуюць цяпер у ВНУ Беларусі, перасягнулі 60-гадовы рубеж.
Паводле Радыё Свабода
10 найбольш вядомых памылковых уяўленняў
На працягу дзесяцігоддзяў пакаленні дзяцей з розных крыніц чуюць рэчы, якія пры больш уважлівым разглядзе ператвараюцца ў міфы. Амерыканскі настаўнік Пол Джоўры выбраў дзесятку найбольш значных памылковых уяўленьняў аб свеце, распаўсюджаных у грамадстве.
Чытайце артыкул на старонцы generation.by