Архіў навін
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі наведаць Польшчу з адукацыйным візітам.
Удзельнікам будзе прадстаўленая магчымасць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.
Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў у Польшчы, уключна з пражываннем, харчаваннем ды навучаннем, а таксама аплатай праезду і садзеяннем у атрыманні візаў. Веданне польскай мовы не з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў праграме.
Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць форму, якая знаходзіцца на сайце http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html і даслаць яе на эл. адрас nabor2010@studytours.pl. На гэты ж адрас звяртайцеся па дадатковую інфармацыю.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Таварыства беларускай мовы запрашае
Мінская гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце «Дыялог», які прадугледжвае сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі, фалькларыстамі ды мовазнаўцамі. Таксама ў межах праекту працуе дыскусійны клкб, дзе абмяркоўваюцца розныя актуальныя праблемы, у тым ліку пытанні гісторыка-культурнай спадчыны.
Усе мерапрыемствы праводзяцца кожны аўторак у 19.00 у сталічным офісе ТБМ па вул. Румянцава, 13.
Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах у межах праекта «Дыялог» чытайце на сайце Таварыства беларускай мовы tbm.org
Паводле рассылкі belngo.info
Круглы стол па нефармальнай адукацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» (РГА «БЕЛАЮ») запрашае прыняць удзел у круглым стале «Накірункі развіцця праграм нефармальнага навучання ў моладзевых летніках».
Круглы стол адбудзецца ў г. Мінску 8 снежня 2009 году (аўторак) з 15.00 да 17.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Еўропа».
Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных цэнтраў пазашкольнага навучання і выхавання, якія праводзяць летнія лагеры для дзяцей і моладзі з кампанентам нефармальнага навучання.
Удзельнікі семінараў мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, распрацаваных падчас правядзення семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння лакальных канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, развіцця розных аспектаў крытычнага мыслення.
Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.
Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.
А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі.
Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.
Набор у вучэбны гурток
Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre”
(www.medievalbelarus.org/bel/) запрашае ўсіх жадаючых ў вучэбны гурток па вывучэнню дысцыпліны Фізічнага тэатру і Сольнага
Танцавальнага Перфоманса.
У праграме навучання:
Рэлаксацыя, цялесныя тэхнікі, зняццё фізічных і ментальных заціскаў;
Кантактная імправізацыя;
Пантаміма;
Акрабатыка;
Сольны танцавальны перфоманс;
«Пластыка Пачвараў";
Спантанная імправізацыя;
Сцэнаграфія і драматургія спектаклю.
Заняткі па чацьверах, ў раёне Кіеўскага Скверу. Заняткі платныя,
узрост ад 14 гадоў.
Па пытаннях пішыце fireshow@tut.by
Урок для 6 класа, прэзентаваны на метадычным летніку «Альхоўка-2009». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)