Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня 2011г.
Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму «Будзь на сувязі!».
Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.
Апошні тэрмін падачы заявак – 9 снежня 2011 г.
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Алена Спасюк, naviny.by
Запланаваныя змены ў правілы паступлення ў ВНУ выклікалі ў грамадстве неадназначную рэакцыю. Многія лічаць, што адмена ільгот пры паступленні ў ВНУ з’яўляецца лагічным крокам. Асноўныя пытанні выклікае тое, што змены ўносяцца ў сярэдзіне навучальнага года, а педагагічная супольнасць не бярэ ўдзелу ў іх абмеркаванні.
Гутарка з рэпетытарам Яўгенам Лівянтам, якія мае больш за дваццаць гадоў настаўніцкага стажу:
- Любыя змены ў час навучальнага года ў Правілы паступлення ў ВНУ павінны быць заканадаўча забароненыя. Для мяне гэта настолькі ж відавочна, як калі б у сярэдзіне гульні ў шахматы абвясцілі, што пешкі ходзяць назад.
17 снежня
Шаноўныя бацькі і дзеткі!
Запрашаем вас на беларускую Ялінку!
У праграме: забавы ад тэатра «Жывое слова», салодкі стол, падарункі і сюрпрызы!
Запісацца, задаць пытанні, прапанаваць ідэі і дапамогу можна на форуме альбо па тэл. (029) 632 27 43 (пажадана ў непрацоўны час), skype: Kryscina, e-mail: n.dzietki@yahoo.com .
Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Класікі і сучаснікі ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў
Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе развіцця. Адрасавана беларускаму настаўніцтву, вучням старэйшых класаў, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Разам з тым выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў.
Белсат ТВ
Рабіць гэта яны мусяць бясплатна. Дадатковы абавязак прыдумалі мясцовыя ўлады.
Такім чынам, цяпер настаўнікі адказваюць не толькі за веды і выхаванне вучняў, але і за аплату камунальных паслугаў іхнымі бацькамі. Упраўленне ЖКГ Оршы склала спіс неплацельшчыкаў, які накіравала ў аддзел адукацыі. Адтуль адміністрацыя школаў атрымала заданне і адрасы, па якіх павінны прыйсці класныя кіраўнікі або сацыяльныя педагогі.