Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.03.2010

Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч

19.03.2010


Планаванне праектнай дзейнасці


Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.

Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)





18.03.2010

Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае на семінар
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут



17.03.2010

Летняя школа лідэрства-2010 у Славеніі

Летняя школа лідэрства — гэта праект, у межах якога збяруцца болей за 80 студэнтаў з краінаў Еўропы дзяля таго, каб падзяліцца досведам працы студэнцкіх арганізацыяў, у якіх яны бяруць удзел. Фармат мерапрыемства — лекцыі ды практычныя заняткі.


Летняя школа пройдзе з 16 па 25 ліпеня 2010 году ў г. Любляна, Славенія.


Заяву на ўдзел можна запоўніць анлайн на сайце: http://bit.ly/aGk4Lp


Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://www.leadershipsummerschool.org/

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка.


З пытаннямі звяртайцеся на электронныя адрасы: contact@leadershipsummerschool.org ці headoffice@aegee.org

Паводле рассылкі belngo.info

15.03.2010


23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. 
«Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. Класіка класікай, але музычнае суправаджэнне сучаснае: блюз, рок, рэп і хэві-мэтал. Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.
Чытаць інтэрв'ю з Лявонам Вольскім у газеце «Наша Ніва»


12.03.2010

Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)


12.03.2010

Залатыя дні – веснавыя дні


Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)





12.03.2010

Стажыроўкі ў Польшчы

Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.


Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.


Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.


Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.


Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.


Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.

Паводле adukacyja.info



11.03.2010

Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілак

16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск). Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна.

Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.


Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей).




11.03.2010

Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці


У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".


Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.


Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".


У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .


Паводле www.belta.by.




Старонкі