Архіў навін
Урок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”
Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя”
Урок прапануецца для факультатыва па тэме “2-я сусветная вайна” а таксама для выкарыстання падчас урокаў у 10 класах і 12 класах па дванаццацігадовай праграме школы.
Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага слайд-фільма. Яе можна атрымаць на дыску ( пішыце, каму трэба на info @nastaunik.eu).
Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны слайд-фільм (Power-Point прэзентацыю), які, на жаль, з-за вялікіх памераў змясціць на сайт немагчыма.
Гэты слайд-фільм быў выкарыстаны для правядзення інфармацыйнй гадзіны па тэме: “Мар’іна горка – еўрапейскі горад”. Урок прапануецца для пачатковай школы, старэйшых класаў і музейнай працы ў школе.
Прафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Лекцыя для падлеткаў
Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам, якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.
Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам,якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.
Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Мы атрымалі больш за 30 аўтарскіх распрацовак. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс, на адмысловай старонцы нашага сайта. Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз e-mail info@nastaunik.eu. На форуме створаны адмысловы раздзел для абмеркавання матэрыялаў. Там Вы можаце пакінуць і падзяку аўтарам, якія даслалі свае працы для агульнага карыстання. Запрашаем!
Польская гімназія шукае партнёра з Беларусі.
Польская гімназія, якая месціцца ў Кшэціне, хацела б навязаць кантакт з беларускай школай. Гімназія мае школьны еўрапейскі клуб, выкладчыкі і дзеці могуць весці перапіску на англійскай, польскай ці рускай мовах. Звяртацца да пані Барбары Бесяды barbara_biesiada@vp.pl
Свята для маленькіх беларусаў
Супольнасць «Нашыя дзеткі" (www.dzietki.org) звяртаецца з просьбай дапамагчы ў арганізацыі штогадовай Беларускай Ялінкі:
План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.
Урок "Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці"
План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.