Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.05.2010

Магілёўскі аддзел адукацыі запрашае беларускамоўных бацькоў

Усе ахвочыя на працягу мая могуць напісаць заяву на навучання дзяцей на беларускай мове.


Аддзел адукацыі падтрымлівае ідэю навучання дзяцей на беларускай мове. З мэтай адкрыцця беларускамоўных класаў усе жадаючыя маюць магчымасць напісаць заяву і прадставіць яе ў кабінет №701 аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.


Мы чакаем Вас на працягу мая 2010 года штодзённа з 8:00 да 17:00, чацвер — з 8:00 да 20:00 (абедзенны час з 13:00 да 14:00).


Паводле Нашай Нівы




30.04.2010


Прапануем вам артыкул аб гісторыі насычанага жыцця нашага слаўнага земляка Гаўрылы Адрыянавіча Ціхава, а таксама аб яго цікавых даследаваннях у галіне астраноміі і біялогіі (пытанне жыцця на іншых планетах). Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 325 КБ)

Паводле pawet.net




30.04.2010


Артыкул «Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч»

Прапануем вам артыкул аб гісторыі насычанага жыцця нашага слаўнага земляка Гаўрылы Адрыянавіча Ціхава, а таксама аб яго цікавых даследаваннях у галіне астраноміі і біялогіі (пытанне жыцця на іншых планетах). Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 325 КБ)

Паводле pawet.net




30.04.2010

Вучнёўская фотавыстава аб Першай сусветнай вайне
Фотавыстава “Памяць зямлі” адкрылася 8 красавіка ў Мінску у дзіцячай бібліятэцы № 14 (вул. Варвашэні, 11).

У экспазіцыі выставы фотаздымкі з экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны, якую ў 2008–2009 гадах ладзілі выхаванцы Вілейскага турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхася Петуха. Выстава прадоўжвае працаваць да 9 мая.




30.04.2010

Летнія школы па правах чалавека і моладзі ў Вільні


Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.


У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.


Выкладчыкамі Школы будуць прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека і права.



30.04.2010

EVS запрашае валантэраў у моладзевыя праекты ў Эстоніі і Аўстрыі ў рамках праграмы Еўрапейскайга Саюза



 1) Праект Еўрапейскай валантэрскай службы, якія адбудуцца 1.10.2010–1.06.2011 ў Таліне (Эстонія)
Праца валантэраў патрэбная ў моладзевых цэнтрах. Кандыдат пры запаўненні заяўкі павінен абраць моладзевы цэнтр ці цэнтры, у якіх ён\яна хацеў бы працаваць:
- Järve Youth Centre (спецыялізуецца на працы з мультымедыя)
- Kopli Youth Centre (спецыялізуецца на музыцы і мастацтве)
- Männiku Youth Centre (спецыялізуецца на мастацтве)
- Моладзевы інфармацыйны цэнтр 



2) Цэнтр Карытас
з горада Leonding (Austria) шукае валантэраў на тэрмін 6 месяцаў

пачынаючы з 1.09.2010 да 1.03.2011
Прынцып цэнтра Карытас - гэта "падтрымка інтэграцыі" падчас працы з людзьмі са спецыяльнымі патрэбамі. Галоўнае дзейнасць цэнтра злучана з падтрымкай і суправаджэннем людзей з абмежаванасцямі ў працэсе іх інтэграцыі ў грамадства. Валянтэр зможа працаваць у двух дэпартаментах цэнтра Карытас. Адзін з іх – гэта стацыянар (дзе жывуць і знаходзяцца людзі з абмежаванасцямі) і другі гэта інтэграцыйны дзіцячы садок разам з цэнтрам пазашкольнай актыўнасці.



28.04.2010

Вясеннія он-лайн назіранні за птушкамі


Сокал-пустальга онлайн />
Грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць он-лайн назіранне. Упершыню ў Беларусі можна 24 гадзіны ў суткі назіраць за жыццём сокала-пустальгі на гняздзе, якое птушкі зрабілі ў дэкаратыўнай нішы на шматпавярховіку ў Брэсце:
http://birdwatch.by/pustalga_brest


Дзякуючы ўэб-камеры з інфрачырвонай падсветкай падглядваць за птушкамі можна і ў цёмны час сутак. Сокал-пустальга абраны ў Беларусі Птушкай 2010 году. У нашай краіне гэты від занесены ў Чырвоную кнігу, агульны памер папуляцыі ацэньваецца ў 1200–1700 пар.

За ўсім, што адбываецца на гняздзе, штодня і штоночы назіраюць на нашым сайце ад 300 да 500 чалавек з Беларусі і іншых краін.

Запрашаем настаўнікаў біялогіі і іх вучняў да скарыстацца гэтай унікальнай магчымасцю.




27.04.2010

Летнік у Таліне


Праграма міжнароднага летніка, што мае адбыцца сёлета 12–30 ліпеня, ўключае 23 курсы па вывучэнню замежных моў, філасофіі, журналістыкі, сацыялогіі, дызайну і іншых дысцыплін. У праграме школы таксама ёсць два курсы на рускай мове па журналістскім майстэрстве і пытаннях экалогіі. Дадатковая інфармацыя, умовы ўдзелу, а таксама магчымасці атрымання стыпендыі размешчаныя на сайце http://summerschool.tlu.ee/.


Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць анкету да 1 чэрвеня 2010 году.

Паводле adukacyja.info




26.04.2010

Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.


Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.

У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.




Старонкі