Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.05.2020

25 гадоў таму беларускія сацыёлагі правялі даследаванне на тэму “Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучнёўскай моладзі”. З тых часоў вырасла новае пакаленне грамадзян Беларусі. Прапануем азнаёміцца з унікальнай працай навучоўцаў усім зацікаўленым асобам.

28.05.2020

Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», то раім паслухаць і атрымаць сапраўдную асалоду ад дзіцячых песень.

27.05.2020

Дапаможнік "Адукацыйныя практыкі для прафілактыкі інфадэміі або як не ізалявацца ад праўды" змяшчае шэраг мадэляў урокаў біялогіі, грамадазнаўства / гісторыі, украінскай мовы і  сцэнар пазакласнага занятку, якія аб'ядноўвае тэма медыяпісьменнасці.

25.05.2020

Удзел у выбарчай камісіі, якая фальсіфікуе вынікі выбараў, пагражае пазбаўленнем волі да 5 гадоў. Што рабіць, калі вас прымушаюць падпісацца за кандыдата ці ставіць свой подпіс пад пратаколам, у якім вы не ўпэўнены на 100%?

23.05.2020

Міністр адукацыі Беларусі расказаў пра ідэалогію, нацыянальную ідэю, свайго прадзеда - Якова Пшеницына, ураджэнца Яраслаўскай губерніі, пра "соответствующие службы", якія сочаць за бацькоўскімі чатамі.

22.05.2020

Першы вэбінар 1 чэрвеня. На платформе SKLAD запланаваны онлайн-марафон школьнай адукацыі, які будзе складацца з 5 вебінараў ад замежных экспертаў у адукацыі, дырэктараў школ і распрацоўшчыкаў адукацыйных тэхналогій (Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Іспанія і Паўднёвая Карэя).

21.05.2020

Мапа усіх груп у дзіцячых садках з беларускай мовай навучання. Створана пры падтрымцы суполкі "Нехакей" (тэлеграм, форум), суполкі "Дзеткі-кветкі" і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

21.05.2020

Вучэбны дапаможнік “Грамадазнаўства” для 9 класа выйшаў на пачатку 2020 года і паспеў заваяваць папулярнасць як сярод настаўнікаў, так і сярод вучняў. Як яго ацаніць? Гэта прарыў айчыннай педагогікі ці спраба зрабіць хоць нешта сучаснае на падмурку састарэлых праграм і адсутнасці сапраўднай рэформы адукацыі?
Прапануем першы погляд: артыкул Вольгі Дубоўскай і Настаўніцкай газеты.

21.05.2020

Беларускія выпускнікi стыпендыяльных праграм Шведскага інстытута, праграм Велiкабрытанii (Cheevening) і праграм ЕС (Erasmus Plus, OESS, ESSYB), праграм Нямеччыны, валанцёры adukacyja.info, маладыя еўрапейскiя амбасадары, зацікаўленыя дапамагчы адаптавацца на анлайн навучання.

20.05.2020

19 траўня 1929 года ў Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы. Амаль праз стагоддзе Таварыства працягвае сваю дзейнасць у спецыфічных умовах сучаснай Беларусі. Гутарка з Лявонам Баршчэўскім пра далейшы шлях Таварыства беларускай школы і сучасную школу Беларусі

Старонкі