Архіў навін
Дні Васіля Быкава
На мінулы тыдзень прыпала дзве даты, 19 і 22 чэрвеня, звязаныя з імём аднаго вялікага беларуса – дзень нараджэння і смерці Васіля Быкава.
Уладзімір Арлоў у інтэрв'ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі" кажа, што вуснамі Быкава прамаўляў беларускі Космас. Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец, які пераклаў на ўкраінскую мову кнігу «Пахаджане», лічыць, што яна — сумная гісторыя не толькі беларускага, але і ўкраінскага народа.
Радыё Свабода піша аб падрыхтоўцы да друку вялікага дакументальнага даследавання, прысвечанага жыццю і творчасці Быкава. Яго аўтар — журналіст Сяргей Шапран. Ужо два гады кніга фрагментарна друкуецца ў часопісе «Дзеяслоў".
У праграмах, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі, ёсць пералік твораў Васіля Быкава, якія павінны вывучаць студэнты гуманітарных факультэтаў. На практыцы абмежаванне тычыцца некалькіх твораў пазнейшага перыяду. У школах вывучаюць тры творы народнага пісьменніка. Прафэсар Міхась Тычына паведаміў “Свабодзе”, што быў адным з аўтараў праграмы па беларускай літаратуры для студэнтаў гуманітарных факультэтаў універсытэтаў. Ён асабіста рыхтаваў раздзел, у якім пералічваюцца абавязковыя для вывучэння творы Васіля Быкава. Міхась Тычына лічыць, што ніхто не застрахаваны ад нейкіх вусных інструкцый наконт абмежавання вывучэння таго ці іншага твору. Але ён перакананы, што ўсё залежыць ад сумлення выкладчыка.
Найлепшым помнікам любому пісьменьніку ёсьць даступнасць яго твораў чытачам. Творчы архіў Васіля Быкава працягвае адкрываць схаваныя ў сотнях тэчкаў і дыскетаў невядомыя раней творы. Калі чакаць выхаду поўнага збору твораў Васіля Быкава, хто і як яго рыхтуе да выдання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі праграмы «Дом літаратара».
Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
«Гуляем у эканоміку»
Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці" ва Украіне
Улетку 2008 году ў сяле Падкамень будзе праводзіцца міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці». Да ўдзелу ў летніку запрошаныя маладыя валанцёры з Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Праект рэалізуе дабрачынная арганізацыя «Цэнтр адукацыйных ініцыятыў".
Кляштар у сяле Падкамень і гістарычныя аб'екты ў горадзе Броды з'яўляюцца аднымі з найбольш значных у Заходняй Украіне і прыналежаць да гістарычнай спадчыны шматлікіх народаў, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне на працягу шматлікіх стагоддзяў.
Галоўнай ідэяй летніка з'яўляецца дэманстрацыя людзям з суседніх краін агульнасці іх гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама далягляды агульнай геапалітычнай і культурнай будучыні.
Праграма “Лідэрства 2008–2009”
Абвяшчаецца набор удзельнікаў у праграме “Лідэрства 2008–2009”, накіраванай на развіццё лідэрскіх якасцей, арганізатарскіх здольнасцей і трэніроўку метадаў пабудовы партнёрскіх сетак.
Праграмай «Лідэрства» прадугледжваецца адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэння дынамічнага і ўстойлівага грамадзянскага грамадства. Яны будуць уяўляць як ужо дзейсныя, так і новыя арганізацыі, што займаюцца сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, прыродаахоўнай, адукацыйнай і іншай дзейнасцю.
На конкурснай аснове будуць адабраныя ўдзельнікі праграмы, здольныя генераваць новыя ідэі, усведамляючыя перавагі супрацоўніцтва з арганізацыямі, што маюць падобныя інтарэсы. Ім будзе прадстаўленая падтрымка ў пабудове ўстойлівай інфраструктуры грамадзянскага грамадства. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
пра праграму можна даведацца тут, а спампаваць заяўку – тут. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2008 г.
Паводле by.democraticbelarus.eu
Навучальная праграма ў Германіі
Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі.
Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня.
Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г.
Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de
Паводле adukacyja.info
Фестываль нефармальнай адукацыі
10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.
Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
•аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;
•арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;
•прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
•прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);
•публікацыя ў часопісе «Адукатар»
•вольны ўдзел.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах FEST2008-infoletter-bel.doc, FEST2008-program-bel.doc і FEST2008-application-bel.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
«Хачу працаваць на сябе, а не на атлусцелага чыноўніка...»
У рэдакцыю радыё «Свабода» прыходзіць шмат лістоў на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучання ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесеныя ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук.
Дык ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм?
ЛЕТНІК НА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁРАХ
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Распрацоўка і рэалізацыя праектаў у грамадcкіх арганізацыях». Праграма арганізуецца ў фармаце летніка 24–31 ліпеня 2008 г. на турбазе «Браслаўскія азёры». Мэтай праграмы з'яўляецца знаёмства маладых лідэраў з асновамі праектнай дзейнасці, навучанне кіраваннем праектамі, распрацоўка асабістых міні-праектаў для рэалізацыі ў грамадcкіх арганізацыях альбо ў межах моладзевых ініцыятываў, якія працуюць на карысць беларускага грамадcтва.
Прэзентацыя да ўрока Ірыны Сыско
Раней ў «Педагагічнай майстэрні" мы размяшчалі распрацоўку ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў" («Мая радзіма – Беларусь») настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Генрыхаўны Сыско на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Цяпер можаце ў дадатак да тэкставага матэрыялу спампаваць таксама і прэзентацыю да гэтага ўрока (ppt, 2,9 МБ).