Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.04.2007

Конкурс для студэнтаў «Мая кар'ера»
ГА «Цэнтр ПОСТ» сумесна з Прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяць для студэнтаў 2–4 курсаў ВНУ Беларусі конкурс эсэ і конкурс фатаграфій на тэму «Мая кар'ера».
Пераможцы конкурсаў прымуць удзел у Міжнародным Форуме «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі", 5–8 ліпеня 2007 года ў Кіеве, Украіна.
Hаботы прымаюцца да 25 красавіка 2007 г.

10.04.2007

Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх
Мэта тыднёвага візіта ў Прагу – азнаямленне прадстаўнікоў Беларускіх няўрадавых арганізацый з сістэмай і дзейнасцю чэшскіх НДА.
Мэтавая група: Маладыя сябры дэмакратычных НДА, пажадана з рэгіянальных і мясцовых арганізацый, якія дагэтуль яшчэ не ўдзельнічалі ў адукацыйных візітах за мяжу. (Нагадваем, што сябры суполак ТБШ, ТБМ, сацыяльных, экалагічных арганізацый, нефармальных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, школьных клубаў і г.д. могуць прымаць удзел у праграме)
Працоўныя мовы: беларуская, руская і англійская.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны падаць заяўку да 30-га красавіка 2007 >>>

09.04.2007

Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
У Светлагорску праведзена навукова-практычная канферэнцыя для старшакласнікаў. Сярод прызёраў канферэнцыі – 11-класніцы Анастасія Каваленка і Наталля Зыкун, якія падрыхтавалі свае працы па выніках удзелу ў археалагічных экспедыцыях. Высокую ацэнку працы Анастасіі даў прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта С. Рассадзін >>>

09.04.2007

Варта паглядзець!
МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзентацыю дакумэнтальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» рэжысёра Змітра Сасноўскага. Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструментаў: дуды, лютні, ліры, гусляў, сурмы. У сюжэце: інтэрв'ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Прэзентацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00. Палац моладзі (вул.

03.04.2007


Пётра Садоўскі
«Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро ў папулярным выданні «Як распавядаюць пра гісторыю дзецям у розных краінах свету». У сваім артыкуле Пётра Садоўскі робіць параўнальны аналіз беларускіх і заходнееўрапейскіх падручнікаў.

03.04.2007

Сайт для гісторыкаў і краязнаўцаў
Сайт зрабілі гісторыкі з  “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон” Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы. Ён змяшчае карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту http://www.edu.grsu.by/rubon

03.04.2007


Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі.

03.04.2007


Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту

30.03.2007

Агляд адукацыйных навінаў
- На гэтай старонцы зараз і школьнікі могуць ацаніць сваіх настаўнікаў. Акрамя адзнакаў школьнікі могуць выставіць сваім настаўнікам балы па такіх катэгорыях, як «прывабны», «любімы», «вясёлы», «файны». артыкул па-нямецку.
- Чаму не дзейнiчае прэзiдэнцкi Дэкрэт «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».
- Як будуць апранутыя дзецi ў наступным навучальным годзе?
- Газета «Звязда» друкуе матэрыял пра навучальныя гурткі. «Для выкладчыкаў гурток — гэта выдатная магчымасць павысiць квалiфiкацыю, — зазначае Алена, — памятаю, у нас быў гурток па вывучэнню беларускай мовы, лiдары праводзiлi яго на сваёй кафедры разам з супрацоўнiкамi суседняй. Да той пары знаёмства iх было шапачным, а на гуртку яны пазнаёмiлiся блiжэй i сапраўды згуртавалiся.»
- У Івянецкай школе цэлы тыдзень перад 25 сакавіка дырэктар, сацыяльны пэдагог, настаўнікі, завуч нагадвалі дзецям, што ў нядзелю яны мусяць быць дома, не ехаць у Мінск на акцыю, каб «не пакалечыць сабе жыццё».

30.03.2007

Заснаваная «Прэмія акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ Беларусі»
Асноўныя крытэрыі для намінантаў – беларускасьць, наватарства і прафесіяналізм. З праектам, прадстаўленым арганізацыйна-прэміяльнай радай можна будзе  азнаёміцца на сайце https://nastaunik.eu/lastouski  3 красавіка 2007 г.. Даведкі па тэл.029–7520821.
Пра Вацлава Ластоўскага

Старонкі