Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.07.2009

МІЖНАРОДНЫ ВАЛАНЦЁРСКІ ЛЕТНІК ВА ЎКРАІНЕ
Украінская дабрачынная агранізацыя “Цэнтар адукацыйных ініцыятываў” запрашае да ўдзелу ў міжнародным валанцёрскім летніку “Following the ancient history”, які адбудзецца з 1 па 14 жніўня 2009 года у мястэчку Бэлз у Львоўскім раёне. Мэтай летніка зяўляецца абмен культурным досведам і ведамі пра супольную гістарычную спадчыну, а таксама планаванне далейшай каапэрацыі ўдзельнікаў у гэтай галіне.
Удзельнікамі могуць быць асобы ва ўзросце 21–28 гадоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Цэнтральнай Еўропы і Украіны, і валодаюць англійскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Больш падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце тут.
Паводле ngo.by

06.07.2009

МОЛАДЗЕВЫ ЛЕТНІК НА ВІЛЕЙСКІМ ВАДАСХОВІШЧЫ
Маладыя людзі ва ўзросце 17–20 год запрашаюцца да ўдзелу ў моладзевым летнiку «Надзея», якi адбудзецца з 10 па 20 жніўня на Вiлейскім вадасховiшчы. У праграме летнiка – камунiкацыйныя трэнінгi, гульнi, семінар па падрыхтоўцы валанцёраў для дабрачыннай дзейнасьцi.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2009 года.
Спампаваць форму анкеты можна тут.
Паводле рассылкі belngo.info




06.07.2009

ЛЕТНІК «ЧАРОЎНЫ ДОМ ЕЎРАПЕЙСКІХ СУСТРЭЧ» НА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЕ
Берасцейская моладзевае аб'яднанне «Дзедзіч» запрашае ўзяць удзел у моладзевым дабраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч».
З 25 ліпеня цягам 10 дзён моладзь зь Берасця ды ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом».
Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» гэта:
- сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;
- вандроўкі ў Камянец (Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);
- свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты, прыемныя размовы ды летнія раманы.
Да ўдзелу запрашаюцца сябры разнастайных грамадскіх арганізацыяў ды проста актыўная і пазітыўная моладзь з усёй Беларусі. Каб прыняць удзел у летніку, трэба даслаць заяўку па адрасе: dzedzich@tut.by
Форму заяўкі й падрабязную інфармацыю аб летніку глядзіце на сайце: www.dzedzich.org




06.07.2009

Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на “пачэсны пасад між народамі”, не за гарамі.
У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы.
Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Менску, Гродна, Магілёве, Лідзе. У Менску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах: гімназіях № 4, 9, 14, 23, 28, гімназіі-каледжы мастацтваў, СШ № 11, 60, 68, 72, 89, 108, 131, 180, 190, 205, 209, 218. Можна прадоўжыць і лік дашкольных устаноў сталіцы, акрамя названых у СМІ, напрыклад, 533, 133 і інш.
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу!
У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.
Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г. 
Алесь Лозка,
старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»

.



30.06.2009

«Калі праект так доўга не знікае – значыць гэта добры праект» – гэта словы стваральніка і натхняльніка летніка Мікалая Іванавіча Запрудскага. Альхоўка-2009 мае тэму «Сучасныя сродкі навучання». Напрацягу тыдня настаўнікі фізікі будуць знаёміцца з новымі сродкамі навучання,і абменівацца досведам стварэння і эфектыўнага выкарыстання. Па традыцыі кожны з удзельнікаў летніка прывозіць у Альхоўку ўсё, што ён напрацаваў за год, каб падзяліцца  з калегамі. Прыемна, што сёлета адін з удзельнікаў – Аляксандр Плятнёў – прывёз для агульнаага выкарыстання не толькі інтэлектуальны прадукт, але і ноўтбук, які ён выйграў на конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» , што праводзіўся на сайце Nfastaunik.info.



27.06.2009


Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.

Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)

Паводле сайта З рога ўсяго многа




27.06.2009


Сцэнар «Купальскі карагод»

Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.

Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)

Паводле сайта З рога ўсяго многа




26.06.2009

На канікулах – у падарожжа “Таямніцы беларускай Поўначы”


Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ў трохдзённую вандроўку “Таямніцы беларускай Поўначы” па Віцебшчыне, якая адбудзецца 10–12 ліпеня 2009 г.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць краязнаўчы музей у Лепелі, музей Васіля Быкава ў Бычках, пабачаць самае глыбокае возера Беларусі, наведаюць крайнюю паўночную кропку і самы старажытны горад нашай краіны, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншых найцікавейшых мясцінаў.



Паводле рассылкі belngo.info



26.06.2009

Пачаўся прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўскіх праграм ЕГУ


Прыём дакументаў здзяйсняецца на наступныя бакалаўрскія праграмы:


– гісотрыя Беларусі і культурная антрапалогія;

– візуальны дызайн і медыя;

– культурная спадчына і турызм;

– медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі і журналістыка;

– міжнароднае права;

– паліталогія і еўрапейскія даследаванні;

– сацыяльная і палітычная філасофія;

– тэорыя і практыка сучаснага мастацтва.

Апошні тэрмін падачы дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграмаў: 24 ліпеня 2009 году (1-шы паток), з 27 ліпеня па 21 жніўня (2-гі паток).

Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна ў раздзеле «Правілы прыёму» на сайце: http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/

Звярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў змянілася.


http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/



Кантакты: Irma Jukauskaite, EHU Communications Officer, mob.: +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt


Паводле рассылкі belngo.info




20.06.2009


Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)

Паводле pawet.net




Старонкі