Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.03.2009


Гістарычныя артыкулы Віктара Сырыцы

Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам:


Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска

Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана

Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія»

Кароткая табліца «Дзеячы беларускай гісторыі. Старажытаная Беларусь.»



26.03.2009

Відэаанонс: «Кубэ – гэта прззідэнт Кубы» (з адказу школьніка).
Чарговы выпуск ток-шоў «Форум» на Белсаце (незалежнае  беларускае тэлебачанне, якое транслюецца праз спадарожнікі Sirius i Astra) прысвечаны педагагічным эксперыментам над беларускімі школьнікамі. З кожным годам усё менш і менш абітурыентаў правільна адказвае на 50% пытанняў ЦТ. Чаму гэта адбываецца? Ці аказалася рэформа сэнсоўнаю? Чаму вучыць школа цяперашняга беларуса? Якая будучыня чакае нашую краіну пасля такіх карэнных зменаў у галіне асветы? Ці можна выратаваць становішча? І калі так, то якім чынам?
Ток-шоў выходзіць у эфір па нядзелях, у 21.20.
Відэаанонс праграмы можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы»





22.03.2009

Ударым рок-н-ролам па непісьменнасці

Будучым летам споўніцца тры гады з дня выхаду ў сьвет грунтоўнага кніжнага тому “222 альбомы беларускага року” вядомых музычных аналітыкаў Вітаўта і Анатоля Мяльгуя. За гэты час кніга мела шырокі розгалас у дзяржаўнай і незалежнай прэсе, атрымала адмысловую карону на фэстывалі “Рок-Каранацыя”, а з 2007-га трапіла ў праект «Беларуская інтэрнэт-бібліятэка», дзе на працягу 16 месяцаў знаходзілася ў спісе 25 найбольш папытовых топаў названага парталу. А калі прыгадаць яшчэ й першы том названых аўтараў (“Праз рок-прызму”, 1989, New York), дык тут увогуле круглы юбілей – 20 гадоў!
Нягледзячы на маштабныя прэзэнтацыі кнігі ў клубах і канцэртных залах Мінска, Баранавічаў, Воршы, Полацку ды іншых гарадоў Беларусі, цікавасць да ўнікальных выданьняў і ягоных аўтараў не змяншаецца. І вось нядаўна ў канфэрэнц-залі Таварыства Беларускай Мовы лэйбл “БМАgroup” наладзіў яшчэ адну тэматычную сустрэчу для беларускіх настаўнікаў, якая мела назву “Маскультура ў школьнай праграме”.



22.03.2009


Сцэнар складзены настаўніцай англійскай мовы гімназіі №4 г. Мінска Інай Цішковай.


Спампаваць сцэнар (doc, 183 КБ)



22.03.2009


Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства да Дня Ўдзячнасці

Сцэнар складзены настаўніцай англійскай мовы гімназіі №4 г. Мінска Інай Цішковай.


Спампаваць сцэнар (doc, 183 КБ)



22.03.2009


Урок-экскурсія “Свет кніг”, распрацаваны настаўніцай мінскай гімназіі №4 Інай Цішковай з выкарыстаннем інтэрнета і камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны, лексічны матэрыял і вывучыць новую інфармацыю па тэме.


Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША.


Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ)


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ)

22.03.2009


Урок па англійскай мове па тэме «Свет кніг»

Урок-экскурсія “Свет кніг”, распрацаваны настаўніцай мінскай гімназіі №4 Інай Цішковай з выкарыстаннем інтэрнета і камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны, лексічны матэрыял і вывучыць новую інфармацыю па тэме.


Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША.


Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ)


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ)



22.03.2009


Трэнінг «Жыццё без канфліктаў»

Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.


Спампаваць праграму трэнінга (doc, 111 КБ)



22.03.2009

Сайт юных журналістаў

Запрашаем вас наведаць старонку дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.


Кіраўнік сайта – Падабед Наталля Валер'еўна

22.03.2009

Сайт юных журналістаў

Запрашаем вас наведаць старонку дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.


Кіраўнік сайта – Падабед Наталля Валер'еўна


На сайце пачаткоўцы журналісты самастойна загружаюць свае матэрыялы. У цяперашні час ужо працуе чатыры рубрыкі. Гэтыя рубрыкі з перыядычнасцю разоў у тыдзень запаўняюцца аўтарскімі артыкуламі. Акрамя тэкставых матэрыялаў плануецца размяшчаць на сайце аўдыёінфармацыю ад радыёжурналістаў і відэо ад аператараў і рэжысёраў. Ужо гатовыя да публікацыі і серыя фотарэпартажаў з мерапрыемстваў МДПДМ.

Адрас сайта – http://mediastart.org



Старонкі