Архіў навін
Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка
Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясціў конкурс на ўдзел у праграме навучання і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-англійску і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то смела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.
Шаноўныя калегі!
Настаўнік.info прапануе вам унікальную магчымасць: задаць наўпростае пытанне амерыканскаму школьніку ці настаўніку – і атрымаць адказ.
У наступны аўторак наш карэспандэнт наведае Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Цягам цэлага дня ён будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў, пазакласных мерпрыемстваў, вучнёўскіх хатніх заданняў, папрысутнічае на настаўніцкіх нарадах.
Асабіста ці разам з вучнямі вы можаце распытаць сваіх калегаў, падзяліцца ўласнымі думкамі, зазначыць найбольш цікавыя для беларусаў тэмы. Паводле вашых запытаў на «Настаўніку.інфо» будзе зроблены рэпартаж.
Просім пакідаць вашыя пытанні да аўторка 12 кастрычніка.
Задаць пытанне /
Сябры і калегі! Настаўнік.info ўдзельнічае ў конкурсе адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у межах Трэцяга Фестывалю нефармальнай адукацыі. Вельмі дзякуем вам за вашую падтрымку!
Прагаласаваць за Настаўнік.info
8–10 кастрычніка
У Мінску пройдзе трэці Фестываль нефармальнай адукацыі.
У фэсце паўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадскіх, камерцыйных, дзяржаўных адукацыйных установаў з Беларусі, Нямеччыны ды іншых краін.
Сённяшняя нефармальная адукацыя прапануе разнастайныя праграмы і паслугі: ад курсаў замежных моваў і праграмавання – да навучання ў нядзельных школах і гуртках паводле інтарэсаў. Фестываль дэманструе нефармальную адукацыю як значны фактар паляпшэння якасці жыцця асобы і грамадства.
/ каментаваць
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая, Бабруйск.
Памятка для тых, хто не ўмее пісаць сачыненні
Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)
/ каментаваць
Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце “Рэха Берасцейшчыны”, які пачаў працу нядаўна.
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2010 г. да 12:00
Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь
Глабальны экалагічны фонд
Праграма малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў і сельскіх / пасялковых саветаў
Прапануюць падтрымку праектным прапановам у наступных кірунках:
° захаванне біяразнастайнасці;
° змяненне клімату;
° міжнародныя вадацёкі;
° дэградацыя земляў і ўстойлівыя арганічныя забруджвальнікі.
Паводле рассылкі БРГА «Аб'яднаны шлях»
/ каментаваць
Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце “Рэха Берасцейшчыны”, які пачаў працу нядаўна. На гэтым сайце, размешчаным на адрасе http://rehaby.info/, выкладзена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.
/ каментаваць