Архіў навін
Беларускамоўныя віктарына і філворды
Раней мы пісалі ўжо аб выдатнай кніжцы настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско «Шляхі да роднай мовы», скіраванай дапамагчы дзецям авалодаць і карыстацца беларускай мовай у рускамоўным асяроддзі.
Зараз прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.
Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)
Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)
Выстава забытага мастака
29 студзеня ў Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адчынілася
экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках,
мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі напрыканцы 19-га і ў першай
палове 20-га стагоддзяў, аднак персанальную выставу займеў толькі
праз шэсцьдзесят пяць гадоў пасля смерці.
Чытайце на старонцы радыё Свабода
Выстава «Дэманструецца ўпершыню»
29 студзеня Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі прадставіў экспазіцыю «Дэманструецца ўпершыню», складзеную з новых паступленняў у музейны збор.
Сярод найцікавейшых экспанатаў — радзівілаўская карта пачатку XVII
стагоддзя, арнат (убранне каталіцкага святара) з устаўкамі з слуцкага
пояса, парцалянавая талерка майсенской мануфактуры з сервізу польскага караля Аўгуста II Моцнага.
Як паведаміла намеснік дырэктара музея Ніна Калымага, ідэя стварэння
карты паўстала ў Мікалая Радзівіла Сіроткі. Яна была замоўленая мастаку-гравёру Томашу Макоўскаму, які завяршыў працу ў 1603 годзе.
Нажаль, першапачатковы варыянт карты не захаваўся. У 1613 году Т. Макоўскі выдае яе ў Амстэрдаме. На сёння вядомы толькі адзін асобнік — ён знаходзіцца ва універсітэце швецкага горада Упсала. Карта ж, прадстаўленая ў новай экспазіцыі музея, датуецца перыядам 1613—1630 гадоў.
На выставе прадстаўленыя таксама каштоўныя знаходкі археолагаў у курганных магільніках Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, матэрыялы
з сямейных архіваў, творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.
Паводле БелаПАН
Крытычнае ацэньванне Інтэрнэт-старонак для вучняў рознага ўзросту
Раней мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаныя саманавучанню настаўнікаў крытычнаму ацэньванню інтэрнэт-рэсурсаў. У працяг тэмы навучання «разумнаму» выкарыстанню Інтэрнэта прапануем вам пераклад фрагметаў гэтай жа кнігі, прысвечаны канкрэтным методыкам правядзення ўрокаў па развіцці крытычнага мыслення ў школьнікаў рознага ўзросту – ад малодшых да старшакласнікаў.
Спампаваць тут (pdf, 181 КБ)
Гадавіна да 125-годдзя Антона Луцкевіча
29 студзеня адзначаецца 125‑я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча.
З гэтай нагоды адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі.
Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: «Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва». Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтарам тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)»
Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня ў 19 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр‑т Машэрава (былая вул. Варвашэні), д. 8.
Паводле Нашай Нівы
Што трэба, каб у садку з'явілася беларускамоўная група
У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку.
Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com
.
Паводле радыё Свабода
“Чытанка для дзіцячага садка”. Адметнасць кнігі ў тым, што творы, якія ўвайшлі ў зборнік (а гэта і беларускія народныя казкі, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, і эміграцыйных аўтараў, і пераклады), падзелены па ўзроставых катэгорыях.
Выстава Андрэя Бурсава
З 30 студзеня па 28 лютага ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 15, Траецкае прадмесце) будзе працаваць выстава жывапісу Андрэя Бурсава
“Златадзён”. На адкрыцці выставы, якая мае адбыцца 30 студзеня ў 17:00, будуць таксама прадстаўленыя вершаваныя творы мастака і выступіць гурт “Расалія”.
Выстава будзе працаваць з панядзелка па суботу ад 9:30 да 17:30.
Тэл.: (017) 334 56 21; (017) 334 99 32
«З рога ўсяго многа», і з куфара таксама
На сайце, расправаным настаўнікам Сяргеем Сівым «З рога ўсяго многа» не так даўно адбылося абнаўлення дызайну і структуры. Таму запрашаем туды ўсіх, каго цікавяць матэрыялы для пазашкольных мерапрыемстваў: сцэнары святаў, фанаграмы, беларускамоўныя крыжаванкі і г.д.
І прапануем сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. ОСІПАВА і З. М. ПАНАСЕВІЧ.
Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпава і З. М. Панасевіч.