Архіў навін
Агляд адукацыйных навін 
- 7 год праграме імя Кастуся Каліноўскага >>> 
- Іна Кулей: У Беларусь вярнулася 80% «каліноўцаў"  >>> 
- Тэст для рэктара >>>  
- У Мінску абмеркавалі сістэму забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрасаюза, Грузіі і Казахстана >>> 
- Ці будзе ў Расіі школьная форма? >>> 
Навучанне напісанню дзелавых папер у большасці краінаў з'яўляецца часткай школьнай праграмы. Пакуль нашы дзеці ўстаўляюць прапушчаныя літары ў састарэлыя тэксты практыкаванняў, прапануем настаўнікам павучыцца таму, чаму трэба вучыць дзяцей. 
BOSS Belarus (Брацтва арганізацыяў студэнцкага самакіравання) запрашае да ўдзелу ў семінары “Як пісаць матывацыйны ліст”, які пачнецца ў 12 гадзін 7 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, д. 15, пам. 3. 
У часе трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца што трэба пісаць у матывацыйным лісце, на чым акцэнтаваць увагу і г. д. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 тысяч рублеў. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету. 
 
Апошні тэрмін – 30 чэрвеня
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры пройдзе 6 – 12 ліпеня. Сёлета ён складаецца з 3-х частак: 
1) Падчас святкавання Купалля ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»; 
2) На танцавальнай школе «Пятровіца» будзе вучыць Сяргей Выскварка з Любані – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі». Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі; 
3) У завяршэнне ўдзельнікі змогуць далучыцца да  рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок). 
 
31 сакавіка 
У апошні дзень сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдзе Фестываль моў! 
На працягу аднаго дня наведвальнікаў Фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку. 
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная міні-лекцыя працягласцю 40 хвілін, падчас якой прэзентатар (спецыяліст па пэўнай мове) падзеліцца са слухачамі самымі цікавымі фактамі пра гэтую мову. 
 
Урок для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».
Нашыя жывёлы 
Урок англійскай мовы для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. 
Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка». 
НаШтоБуЗУ: пасля дадзеных заняткаў вучні змогуць самастойна: 
1) ствараць дыялогі пра жывёл (3–4 рэплікі); 
2) лічыць па-англійску (ад 1 да 10); 
3) вызначаць літары і гукі; 
4) умець утвараць назоўнікі ў множным ліку. 
 
РГА «Таварыства беларускай школы» даслала ліст Старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзю Пальчыку з прапановай паўдзельнічаць у пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. 
Нагадаем, што ў лютым было абвешчана, што дэпутаты – члены камісіі будуць праводзіць маніторынг прымянення Кодэкса ў адукацыйным працэсе ўсёй нацыянальнай сістэмы. «Гэта тычыцца і дашкольнага ўзроўню, і агульнай сярэдняй, і вышэйшай, і паслядыпломнай адукацыі», – удакладніў Г. Пальчык. 
Учора ў БДПУ прайшло першае пашыранае паседжанне, прысвечанае арганізацыі дашкольнай адукацыі. У якасці мэты была заяўлена распрацоўка прапановы па карэктаванні адпаведнага раздзела Кодэкса аб адукацыі. 
 
23 сакавіка 
Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў. 
Свята адбудзецца ў суботу 23 сакавіка. 
Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына «Якая я птушка?», майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць «скрыня добрых словаў» з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне «Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?». 
Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі. 
 
Міхась Булавацкі 
Ужо другі год традыцыйная беларуская дыктоўка да дня роднай мовы ў Магілёве дапаўняецца беларускім пяціборствам для дарослых. Каля шасцідзесяці магілёўцаў прыйшлі 3 сакавіка ў белую залу абласнога палаца культуры пісаць тэкст Максіма Гарэцкага пад дыктоўку настаўніка беларускай мовы Юрася Каласоўскага, які толькі што перамог у гарадскім конкурсе «Настаўнік года-2013». 34 з іх узялі ўдзел у пяціборстве. 
 
Ці можна пачуць у нашых універсітэтах не толькі лекцыі па літаратуры і гісторыі па-беларуску, але і словы «выпрамяненне», «напружанне», «вапна» ды іншыя тэхнічныя тэрміны? Карэспандэнт Аляксандра Дорская абзваніла ўсе буйныя ВНУ сталіцы і высветліла, што беларускамоўныя выкладчыкі натуральных навук ёсць амаль у кожнай з іх. Вядома ж, такіх адзінкі. Што замінае беларускамоўнай адукацыі – дрэнна распрацаваная тэрміналогія, недахоп дапаможнікаў, замежныя студэнты? Мы спыталі ў тых, для каго выкладанне па-беларуску – гэта прынцып.


 
 
