Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.05.2008

Лёс школьнай рэформы і далейшыя шляхі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі
Ці застануцца профільныя класы? Ці перагледзяць нагрузку настаўнікам? Што будзе з гімназіямі і ліцэямі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў артыкулах «Школа: возможны варианты» (Народная газета) і «Белорусских школьников хотят причесать под одну гребенку» (Naviny.by)
Нагадваем, што наступная нарада па рэфармаванні адукацыі прызначана на 14 мая. Але хто адкажа на наступнае пытанне: Чаму не ўлічваецца меркаванне грамадства: бацькоў, вучняў, лепшых педагогаў-прафесіяналаў? У рэшце рэшт, чыноўнікі, як і школа цалкам, ўтрымліваюцца за нашыя падаткі.

09.05.2008


Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.

Кнігу можна замовіць у аўтара ў Мінску. 220125 г.Мінск вул. Астрашніцкая, д. 11, кв.293 Шэршань Г. А. ці па тэлефоне 8–017–2864169

09.05.2008

Кніжка па анатоміі для малодшых школьнікаў

Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.

09.05.2008

Набор удзельнікаў у летняй школе ў галіне адукацыйнай палітыкі


Cетка цэнтраў адукацыйнай палітыкі (NEPC) абвяшчае набор узельнікаў
на NEPC Summer School: Даследаванні ў галіне адукацыі, палітыка і практыка (Linking education research, policy and practice). Летняя школа адбудзецца 21–25 ліпеня 2008 году ў Славеніі. У праграме мерапрыемства запланаваныя лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і іншыя формы працы.


Да ўдзелу запрашаюцца амбіцыйныя і энэргічныя людзі, якія цікавяцца і займаюцца ажыццяўленнем палітыкі ў галіне адукацыі на любым узроўні.


Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://ceps.pef.uni-lj.si/nepcsummerschool2008/.

Паводле рассылкі belngo.info

09.05.2008

Міжнародныя трэнінгавая праграма «Правы чалавека і фукцынальныя абмежаванні"


Шведскае Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіццю (Sida) разам са Шведскай няўрадавай арганізацыяй «Асацыяцыя міжнароднай дапамогі інвалідам» (Shia) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай трэнінгавай праграме, якая адбудзецца з 20 па 31 кастрычніка 2008 году ў Стакгольме.


Мэтавая група – спецыялісты па правах чалавека і функцыянальным абмежаванням, прадстаўнікі мясцовых альбо нацыянальных арганізацыяў, якія працуюць зь людзьмі з фунцыянальнымі абмежаваннямі, дзяржаўныя ўстановы, службовыя асобы, грамадскія арганізацыі.


Праграма будзе выкладацца на ангелійскай мове, таму ўдзельнікі павінныя мець пэўны ўзровень валодання ёй, што дазволіць ім абмяркоўваць тэхнічныя і прафесійныя пытанні.



Паводле рассылкі belngo.info

02.05.2008

Сцэнары літаратурных вечарын

Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.

Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)

Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

Нагадваем, што тэксты сцэнароў школьных мерапрыемстваў, а таксама шмат іншай карыснай інфармацыі Вы можаце знайсці на сайце «З рога ўсяго многа»!

02.05.2008


Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.

Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)

Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

01.05.2008

Моладзевая праграма «Першы сярод роўных»

ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае грамадскія аб'яднанні Беларусі да супрацоўніцтва ў межах лідэрскай моладзевай праграмы 2008 году «Першы сярод роўных».

Праграма накіраваная на падрыхтоўку новых кваліфікаваных кадраў для сектару грамадскіх арганізацыяў – маладых лідэраў, здольных папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў НДА.


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 траўня 2008 году.


Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файлах infoletter.doc і anketa.doc.

Паводле рассылкі belngo.info

30.04.2008

Таварыства беларускай мовы звярнулася з просьбай дапамагчы

У сваім звароце сакратарыят ТБМ паведамляе, што «паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 (!) разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц.»


Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка быў атрыманы адмоўны адказ.


«Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Мінску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваны ў газеце «Наша слова».


Рахунак ГА «ТБМ
імя Францішка Скарыны» №3015212330014
у Гардырэкцыі ААТ «Белінвестбанк», код 764.

Паводле «Народнай волі"

30.04.2008

Фотаконкурс “Культурнае жыццё”

«Мінскі блог» запрашае усіх актыўных удзельнікаў культурнага жыцця ЎСІХ гарадоў Беларусі прыняць удзел у фотаконкурсе ”Культурнае жыццё”. Кожны
чалавек выбірае асабіста для сябе, куды пайсці ўвечар і як праводзіць вольны час наогул, з якіх падзей павінна складацца яго культурнае жыццё і ў якіх падзеях ён можа сам актыўна прымаць удзел. Прапануецца распавесці аб тым, як Вы праводзіце свой вольны час, што для Вас азначае словазлучэнне «культурнае жыццё», і можа быць, спадзяючыся на тое, што менавіта Вы зможаце даць дасканалую новую, арыгінальную трактоўку паняццю «культурнага жыцця» і «культурным людзям», пакажыце абсалютна новыя бакі гэтага жыцця, а гэтак жа проста распавядзеце аб тым, што і як адбываецца ў Вашым горадзе ўвесну.

Прыём работ – на адрас culture@n-europe.eu да 7 мая 2008 г. Прыз – 760 старонак з лепшымі фатаграфіямі ХХ стагоддзя ад выдавецтва “Tashen” (на нямецкай мове).

Падрабязна – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Старонкі