Архіў навін
Абітурыент-2008
Журналісцкі факультэт апошнім часам рэгулярна прыцягвае да сябе ўвагу, прычым падставы для яе могуць быць вельмі рознымі: ад наведвання гэтай установы прэзідэнтам да выключэння Франака Вячоркі. Ад пераезду ў новы будынак на Кальварыйскай да дэманстратыўнага перарывання партнерскіх стасункаў шведcкім бокам. Бадай што адзінае, што аб'ядноўвае ўсе навіны – гэта нарастальная цікавасць з боку афіцыйных уладаў да журналісцкага факультэта, а таксама да тых, хто мае гонар там навучацца.
Пачатак прыёмнай кампаніі ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распачынае прыём студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрскіх праграм па ўсіх кірунках навучання ў ЕГУ: дызайн, гісторыя, філасофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.
На бакалаўрскія праграмы прымаюцца грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучанне ў ЕГУ забяспечвае шырокія перспектывы базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі ў Еўропе на рускай і беларускай мовах і атрымання дыплома еўрапейскага ўзроўню. Студэнты ЕГУ таксама маюць разнастайныя магчымасці для самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферы, у тым ліку праз удзел у міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (праграмах абмену, замежных стажыроўках, канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.).
Фотаконкурс да Дня Зямлі
Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь запрашае фотааматараў прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму Дню Землі, які адзначаецца 22 красавіка 2008г.
Дзень Землі закліканы аб'яднаць людзей планеты ў справе абароны навакольнага асяроддзя. Сусветная акцыя Дзень Землі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 г. Па традыцыі ў гэты дзень усё ахвотныя прымаюць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц, а таксама розных мерапрыемствах, накіраваных на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя.
Дыктоўка да 25 сакавіка
Набліжаецца дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У межах грамадскага святкавання 90-й гадавіны прапануецца правесці агульнанацыянальную дыктоўку. У якасці тэкстаў прапануюцца прадмова Францішка Багушэвіча да «Дудкі беларускай» і гімна Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».
Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда
Павел Тыгрыд быў чэшскім дысідэнтам, журналістам, грамадскім дзеячам.
Праграма «Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда» прызначана для маладых людзей (25–35 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Стажыраванне ім. Паўла Тигрида ажыццяўляе АМО (Асацыяцыя па міжнародных пытаннях, www.amo.cz), якая ўжо двойчы паспяхова рэалізоўвала гэты праект.
Чытаць падрабязней
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі
11 сакавіка ў 17.00 мае адбыцца чарговы «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: кірункі дзейнасці, праекты, магчымасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, пак. 508. Просім пацвердзіць свой удзел па e-mail gomel@amcenter.by
Amcenter.by
Складзеныя паводле зборніка кантрольных і самастойных работ (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем і Тамарай Мацкевіч
Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)
Самастойная работа па тэме «Гідрастатычны ціск» (doc, 27 КБ)
Самастойныя і кантрольныя работы па фізіцы для 7 класа
Перакладзеныя са «Зборніка кантрольных і самастойных работ» (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем Тамарай Мацкевіч
Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)
«Правам дзіцяці – наш удзел»
У розных краінах свету існуюць самыя розныя праграмы, мэтай якіх з'яўляецца асвета грамадскасці ў галіне права і розных прававых праблем.
З усёй шматстайнасці падобных праграм варта вылучыць праект, які паўстаў у ЗША пад імем Street Law і атрымаў шырокае распаўсюджванне ў іншых дзяржавах пад такімі мясцовымі назовамі як, напрыклад, «Жывое права» у Польшчы і Расійскай Федэрацыі, «Права на кожны дзень» у Беларусі, «Практычнае права» на Ўкраіне.
Паводле wgcre.net
Магістарская праграма ў Варшаве
Інстытут палітычнай навукі і Факультэт журналістыкі Варшаўскага універсітэту (Польшча) запрашаюць на навучанне па магістарскай праграме па Еўрапейскіх даследаваннях.
Праграма разлічаная на замежнікаў, будзе адбывацца на працягу 2-х гадоў у другой палове дня па працоўных днях. Праграма прадугледжвае навучанне па прававых, эканамічных і палітычных аспектах Еўрапейскай інтэграцыі і ЕС. Навучаньне платнае, на англійскай мове. Магчымае частковае пакрыццё выдаткаў.
Апошні тэрмін падачы заяваў – лета 2008 году.
я інфармацыя – на вэб-старонцы па адрасе:
http://www.inp.uw.edu.pl/mdpies/index.html
Паводле рассылкі belngo.info